З прыходам ядзерных тэхналогій у Беларусі пачалі ўкараняць нарматыўную базу РФ — Дзяржатамнагляд

22 красавіка, Позірк. У Беларусі “не было іншага выбару і неабходнасці” ацэньваць бяспеку атамнай электрастанцыі інакш, як паводле расійскіх нормаў, паколькі ў краіну “з ядзернымі тэхналогіямі прыйшла” менавіта Расія, і праект быў выкананы паводле яе нормаў, заявіў на прэс-канферэнцыі 22 красавіка ў Мінску намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) Рыгор Асташка.
Для правядзення ацэнкі ў Беларусі, паведаміў ён, пачалі ўкараняць адпаведную нарматыўную базу РФ. Расійскія нарматыўныя акты, падкрэсліў спікер, перапрацоўваліся і адаптаваліся пад “беларускую глебу”. Сёння, паводле яго слоў, адаптавана каля 30 нормаў, якія дзейнічаюць у суседняй краіне.
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15–17 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў вырас на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2% гародніны менш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — кастрычніка прамвытворчасць скарацілася на 1,3%, год таму быў рост на 6,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку 2025 года сельгасвытворчасць знізілася на 0,1%, годам раней быў рост больш як на 3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

