39 гадоў таму здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка, Позірк. Роўна 39 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года ў 1:23, здарылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Нягледзячы на тое, што АЭС месціцца ва Украіне, больш за 70% радыенуклідаў, якія вызваліліся ў выніку разбурэння рэактара чацвёртага энергаблока, асела ў Беларусі.
Паводле даных Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд), на 1 студзеня 2025 года ў зонах радыеактыўнага забруджвання пражывала больш за 930 тыс. чалавек, у тым ліку 181 тыс. дзяцей. Звесткі ўладаў па населеных пунктах, што знаходзяцца на забруджаных тэрыторыях, адрозніваюцца (паводле інфармацыі Дзяржатамнагляду — 1.859, урада — 2.016).
Забруджанымі застаецца каля 25 тыс. квадратных кіламетраў — прыкладна 12% тэрыторыі краіны.
Штогод 26 красавіка прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці праводзілі ў Мінску “Чарнобыльскі шлях” — дазволенае ці несанкцыянаванае шэсце ў цэнтры горада, якое традыцыйна завяршалася мітынгам.
Выключэннямі сталі 2011 год (улады забаранілі шэсце), 2019 год (арганізатары адмовіліся ад акцыі праз умовы Мінгарвыканкама), 2020 год (арганізатары адмовіліся праз пандэмію COVID-19), 2021 год (афіцыйна акцыю забаранілі праз каранавірус і нібыта дапушчаныя заяўнікамі парушэнні), 2022 год (шэсце забаранілі на падставе непакою пра бяспеку дарожнага руху і працу грамадскага транспарту).
З 2023 года беларускія акцыі, прымеркаваныя да гадавіны катастрофы на ЧАЭС, праходзяць за мяжой.
Сёлета ў Польшчы і Літве асноўныя памятныя мерапрыемствы пройдуць у фармаце мітынгаў: 26 красавіка — каля Нацыянальнага музея тэхналогіі ў Варшаве, 27 красавіка — на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільнюсе.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі больш за 275 тыс. чалавек занята цяжкай фізічнай і напружанай працай — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+