Долар і юань патаннелі на апошніх красавіцкіх таргах

30 красавіка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 красавіка 2025 года.
Курс долара знізіўся да 3,0282 рубля (-0,75%; -0,023), юаня — да 4,1316 за 10 (-1,39%; -0,0584).
Расійскі рубель падаражэў да 3,6539 за 100 (+0,19%; +0,0068).
Таргі еўра не праводзіліся. 25 красавіка ён падаражэў да 3,4928 (+0,47%; +0,0163).
За апошні працоўны тыдзень (21-26 красавіка) курс долара знізіўся на 0,25% (з 3,0589 да 3,0512 рубля), еўра — на 0,34% (з 3,5096 да 3,4928), расійскага рубля — на 0,89% (з 3,6800 да 3,6471 за 100); юаня — павысіўся на 1,35% (з 4,1341 да 4,1900 за 10).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі сёлета за першы квартал знізіўся на 10,25% (з 3,4735 да 3,1176 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 сакавіка 2025-га (па выніках студзеня і студзеня — лютага таксама другое месца, -1,73% і -8,54% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца па росце афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца па яго падаражэнні (+22,59%).

- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства