Ксёндз Юхневіч прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі — СМІ

30 красавіка, Позірк. Пробашч каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне (Віцебская вобласць) Анджэй Юхневіч асуджаны на 13 гадоў пазбаўлення волі. Вырак 30 красавіка вынесла старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская, вынікае з паведамлення сайта навін katolik.life, які апелюе да інфармацыі ад вернікаў.
Адзначаецца, што працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. З раскладу суда вынікала, што ксяндза абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў, “якія тычацца палавых стасункаў з непаўналетнімі”.
У вернікаў атрымалася даведацца, што Юхневіч “цалкам адмаўляў абвінавачанні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць”.
Паводле іх жа інфармацыі, абвінавачанне будавалася на паказаннях адной ці некалькіх “ахвяр”, якія, магчыма, сведчылі пад ціскам. Згодна са звесткамі, якія дайшлі да вернікаў, у справе святара гаворка ідзе пра падзеі прыкладна 10-гадовай даўніны.
5 кастрычніка 2024 года ініцыятыва “Хрысціянская візія” заявіла, што Юхневічу пагражаюць фабрыкаваннем справы паводле абвінавачання ў злачынствах супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх.
Юхневіч быў затрыманы летась 8 траўня разам з ксяндзом Паўлам Лемехам — пасля іх сустрэчы з кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі. Неўзабаве пасля гэтага з’явілася інфармацыя, што затрыманне нібыта звязанае з “падрыўной дзейнасцю супраць беларускай дзяржавы”.
Юхневіча і Лемеха арыштавалі адпаведна на 15 і 10 сутак, хутчэй за ўсё, паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Лемех па заканчэнні тэрміну арышту выйшаў на волю (напрыканцы кастрычніка стала вядома, што ён вымушана пакінуў Беларусь), Юхневіча яшчэ тройчы арыштоўвалі паводле таго ж артыкула, а затым узялі пад варту ў рамках крымінальнай справы.
25 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Юхневіча палітычным вязнем.
Юхневіч з’яўляецца кіраўніком місіі аблатаў у Беларусі. Аблаты — каталіцкі ордэн з двухсотгадовай гісторыяй. У свеце працуе каля 3.500 аблатаў, сярод іх маецца 2 кардыналы, 7 арцыбіскупаў і 36 біскупаў.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года стасункі дзяржавы і касцёла ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі ўслед за масавымі пратэстамі. Некаторыя святары прайшлі праз затрыманні, суды і арышты з палітычных матываў, асобныя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Напрыканцы мінулага года стала вядома, што Мінскі абласны суд прыгаварыў да 11 гадоў пазбаўлення волі пробашча касцёла ў Валожыне Генрыха Акалатовіча. Ксяндза прызналі вінаватым паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Сёлета ў красавіку Акалатовіч змог перадаць на волю паведамленне, у якім адзначыў, што яго абвінавацілі ў “шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана”.
Каталіцызм — другая паводле колькасці паслядоўнікаў хрысціянская канфесія ў Беларусі. У краіне каля 1,5 млн католікаў, у тым ліку больш за 10 тыс. грэка-католікоў. Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены трыма дыяцэзіямі — Гродзенскай, Віцебскай і Пінскай, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — красавік 2025 года знізіўся на 12,2% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–30 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на 6,3% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаГродзенская вобласць, экс-намеснік старшыні якой узначаліў Дзяржкаммаёмасць, сярод лідараў па нявыкарыстаных плошчах у дзяржуласнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць занятых у беларускай эканоміцы за апошнія 12 месяцаў павялічылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка