На мяжы з Літвой і Украінай працягваюць тушыць лясныя пажары

3 траўня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 2 траўня да 6:00 3 траўня) у Беларусі ліквідавана 10 лясных пажараў (агульная плошча — 18,34 гектара), 56 пажараў травы і кустоў (11,44 га) і адзін тарфяны пажар (0,01 га), сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, у Гродзенскай вобласці патушылі чатыры лясныя пажары, Брэсцкай — тры, Мінскай — два, Гомельскай — адзін.
З паведамлення МНС вынікае, што на раніцу 3 траўня працягвалася тушэнне “ачагоў ляснога пажару” каля вёскі Тоўцішкі (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці). Пра тое, што на мяжы з Літвой агнём ахоплена 60 га лесу, стала вядома ўвечары 30 красавіка. У той і наступныя дні МНС рапартавала пра выяўленне і лакалізацыю “невялікіх очаговых узгаранняў”, Гродзенскі аблвыканкам паспяшаўся абвясціць пажар ліквідаваным, аднак апошнія звесткі паказваюць на тое, што сітуацыі пакуль не далі рады.
Акрамя таго, паводле інфармацыі МНС, на раніцу суботы працягвалася тушэнне ляснога пажару каля вёскі Гарадная (Столінскі раён Брэсцкай вобласці) — на мяжы з Украінай. “Агульная плошча, пройдзеная фронтам пажару, складае 103,9 га”, — апісала ведамства наступствы стыхійнага бедства, пра якое стала вядома 1 траўня.
Згодна з інтэрактыўнай мапай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, на 3 траўня забарона на наведванне лясоў дзейнічае ва ўсіх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей (у кожнай па 21 раёне).
У Мінскай вобласці лясы забаронена наведваць у 16 з 22 раёнаў (Бярэзінскі, Барысаўскі, Валожынскі, Клецкі, Капыльскі, Крупскі, Любанскі, Мядзельскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Салігорскі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвенскі); Гродзенскай — у 10 з 17 (Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Навагрудскі, Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі); Брэсцкай — у 10 з 16 (Баранавіцкі, Бярозаўскі, Брэсцкі, Ганцавіцкі, Жабінкаўскі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Ляхавіцкі, Маларыцкі, Пружанскі); Віцебскай — у 5 з 21 (Дубровенскі, Аршанскі, Сенненскі, Талачынскі, Чашніцкі).
У астатніх 35 раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў.
У перыяд дзеяння забароны ўезд і ўваход на тэрыторыю лесу забаронены. Абмежаванне ж азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы. Пры гэтым даступныя шпацыры і збор ягад ды грыбоў.
За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжана адказнасць паводле арт. 15.29. КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.050 рублёў).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на форуме ў Седоне: Прыярытэт — вызваленне палітвязняў, спыненне замахаў РФ на Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Мінску і Мінскай вобласці было нанята працаўнікоў больш, чым звольненаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі з краінамі па-за СНД за год вырасла на 45,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах за год вырасла на 28,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка