Мінск 04:42

Міністр працы прызнала наяўнасць больш за 200 тыс. вакансій, заявіўшы пра “планамерны рост” іх колькасці

Ілюстрацыя: pixabay.com

4 траўня, Позірк. На беларускім рынку працы больш за 200 тыс. вакансій, адбываецца іх планамерны рост, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1“ (інтэрв’ю выйшла 4 траўня).

Паводле слоў міністра, гэты працэс перш за ўсё “абумоўлены і змяненнем заканадаўства“: закон аб занятасці прадугледжвае абавязковае размяшчэнне кожнай вакансіі на сайце Агульнарэспубліканскага банка вакансій. Гэта дазваляе “ацаніць рынак працы”, лічыць яна.

“Дынаміка вакансій практычна цалкам адпавядае дынаміцы росту заработнай платы”, — сказала Паўлючэнка.

Міністр падкрэсліла, што колькасць занятых у эканоміцы расце пяты месяц, з кастрычніка 2024 года іх стала больш на 37,5 тыс. — сярод іншага за кошт вяртання пенсіянераў, якіх сярод працуючых цяпер 110 тыс., адзначыла кіраўнік ведамства. Паводле яе слоў, гэтаму спрыяў указ № 402 “Аб сацыяльнай падтрымцы” ад 29 кастрычніка 2024 года, які дзейнічае з пачатку 2025 года. Дакумент скасаваў абмежаванні на памер пенсіі працуючым пенсіянерам.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Падзяліцца: