Памежнікі Літвы затрымалі семярых замежнікаў, якія нелегальна прыбылі з Беларусі

6 траўня, Позірк. Семярых замежнікаў без пашпартоў, якія прадставіліся грамадзянамі Самалі, затрымалі памежнікі Літвы ўначы 4 траўня ў Шаўляйскім раёне.
Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржмяжы, у аўтамабілі “Крайслер Вояджар” з чэшскімі нумарамі апрача 20-гадовага кіроўцы — грамадзяніна Украіны знаходзіліся “людзі, якія нелегальна перайшлі беларуска-латвійскую мяжу”. З Латвіі, яны “спрабавалі нелегальна з’ехаць на Захад”.
Кіроўцу арыштавалі, хутка будзе вырашацца пытанне пра прызначэнне меры стрымання. Распачатае расследаванне па факце нелегальнай перавозкі людзей праз мяжу. Кіроўцу пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Мігрантаў, “пасля ўладжвання ўсіх фармальнасцей”, перададуць латвійскім памежнікам.
Раней паведамлялася, што 3 траўня літоўскія памежнікі зазналі агрэсіўныя дзеянні нелегалаў, што знаходзіліся на беларускай тэрыторыі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных памежных службаў, ад пачатку года суседнія краіны ЕС прадухілілі больш як 9,6 тыс. спробаў мігрантаў незаконна трапіць з боку Беларусі, у тым ліку Літва — больш за 600.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара за 8 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,3% — другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым шантажуе сваякоў сябраў АПК у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка