Абвінавачаны ў махлярстве з вырабам надмагілляў завочна прыгавораны да 10 гадоў зняволення
6 траўня, Позірк. Суд Цэнтральнага раёна Мінска завочна прыгаварыў фігуранта справы аб махлярстве з вырабам магільных помнікаў і надмагілляў да 10 гадоў пазбаўлення волі, а таксама пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры 1 тыс. базавых велічыняў (42 тыс. рублёў) паводле ч. 4 ст. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства), паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Мяркуючы па ранейшых паведамленнях Следчага камітэта (СК), гаворка ідзе пра Сяргея Рудэнку, спецыяльная вытворчасць у дачыненні да якога была распачатая 1 кастрычніка 2024 года.
Паводле сцвярджэння нагляднага органа, у судзе было высветлена, што абвінавачаны, знаходзячыся на тэрыторыі Польшчы, “з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння і мэсэнджараў са снежня 2021 года па сакавік 2023 года арганізаваў заключэнне работнікамі прадпрыемства, якое ён ўзначальваў, з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь дагавораў аб вырабе і ўсталяванні магільных помнікаў і надмагілляў, а таксама дадатковых пагадненняў да іх на ўмовах папярэдняй аплаты”.
Фігурант, як заяўлена, “ад пачатку не меў намеру выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы — падаўжаў тэрміны выканання дагавораў нібыта праз загружанасць вытворчасці і вялікі аб’ём замоў, форс-мажорных абставін”.
Як сцвярджаецца, фігурант ведаў, што вытворчая дзейнасць на прадпрыемстве спыненая, работнікі звольненыя, а закуп матэрыялаў для вырабу помнікаў спынены.
Згодна з матэрыяламі справы, 706 грамадзянам і адной юрыдычнай асобе нанесеная шкода на суму не менш як 4,5 млн рублёў.
У траўні 2023 года СК паведамляў, што расследуе справу ў дачыненні да Рудэнкі — уласніка і кіраўніка ТАА “Студыя граніту RG”, “які падмануў сотні беларусаў”. Паводле звестак следства, мужчына адкрыў фірму, якая займалася вырабам помнікаў і надмагілляў, а таксама добраўпарадкаваннем месцаў пахавання.
Бізнес ён распачаў у 2017 годзе, на той момант кампанія мела назву ТАА “Рытуал Граніт”. Аднак у 2022 годзе “з прычыны фінансавых цяжкасцяў”, мужчына, як сцвярджалася, “правёў рэарганізацыю і вылучыў новую — ТАА “Студыя граніту RG”, ад імя якой і ажыццяўляў сваю злачынную дзейнасць”.
Апрача помнікаў Рудэнка зарабляў на выдачы мікрапазык. Пацярпелым, паводле інфармацыі СК, “даводзілася вяртаць суму амаль у 10 разоў больш за атрыманыя грошы”. У ходзе расследавання атрыманая інфармацыя, што дагаворы на выдачу мікрапазык заключылі больш як 2 тыс. чалавек.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, што знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
Актыўна выкарыстоўваецца для палітычнага пераследу прыхільнікаў перамен і апанентаў улады. Выпадкі не матываванага палітычна выкарыстання інструмента адзінкавыя.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулай ноччу перапісана восем рэкордаў холаду, у Бабруйску — новы гістарычны мінімум траўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці плануецца закрыць чатыры ўстановы адукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кнізе “Генацыд беларускага народа” раздзел пра пратэсты 2020-га займае большы аб’ём, чым пра нямецкія злачынствы — гісторык Лобач (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНавуковец Ластоўскі: З тэмай трагедыі беларусаў падчас Другой сусветнай вайны павінны працаваць гісторыкі, а не пракуроры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка