Смяротнасць непаўналетніх ад знешніх прычын павялічылася ў першым квартале на 52% — BelPol

7 траўня, Позірк. У першым квартале 2025 года ад знешніх прычын у Беларусі загінула 32 непаўналетніх, паведамляе аб’яднанне BelPol са спасылкай на атрыманы службовы ліст намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і мясцовыя органы ўлады.
Адзначаецца, што смяротнасць вырасла на 52,4% — з 21 выпадку (з якім перыядам праведзена параўнанне, у лісце не пазначана).
Стук паведамляе, што на фоне “агульнага зніжэння колькасці злачынстваў”, учыненых непаўналетнімі ў першым квартале, “у шэрагу катэгорый зафіксаваны рост”.
“У прыватнасці, колькасць крадзяжоў павялічылася з 57 да 62 выпадкаў, угонаў транспартных сродкаў — з 5 да 9, а колькасць вымагальніцтваў вырасла з 1 да 7”, — гаворыцца ў дакуменце. 27% у структуры злачынстваў складаюць хуліганскія дзеянні, 9,1% — правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, адзначаецца ў лісце.
У 2024 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 сакавіка ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыды, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары (лічбы па кожнай катэгорыі спікер не прывёў).
Больш за 1,4 тыс. “ліхадзействаў з удзелам непаўналетніх” зафіксавана ў 2024 годзе, паведамляла ў лютым Міністэрства ўнутраных спраў.
“Пераважаюць крадзяжы, незаконны абарот сродкаў плацяжу, махлярства, а таксама нарказлачынствы, — заяўляла ведамства. — Акрамя таго, супрацоўнікамі выяўлена і спынена 268 “п’яных вечарынак”, на якіх прысутнічалі звыш 800 дзяцей. Ужыванне алкаголю, цыгарэт, вейпаў, наркотыкаў часцяком прыводзіць да непрыемных, а часам і трагічных наступстваў”.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка