Мінск 16:52

Беларусь выдала РФ чалавека, якога лічыць членам групоўкі “Іфы-Казлова”

Варкута, дзе дзейнічала групоўка "Іфы-Казлова"
Ілюстрацыйнае фота: Марыя Песер / t-j.ru

12 траўня, Позірк. Генеральная пракуратура Беларусі задаволіла запыт сваіх расійскіх калег на выдачу “аднаго з удзельнікаў групоўкі “Іфы-Казлова” для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, паведаміла 12 траўня прэс-служба нагляднага органа.

Адзначаецца, што гэтаму чалавеку ў Расіі “інкрымінаванае здзяйсненне такіх асабліва цяжкіх злачынстваў, як забойства, бандытызм, захоп заложніка, удзел у злачыннай арганізацыі”.

“Крымінальная супольнасць была створаная ў 1995 годзе ў Варкуце Рэспублікі Комі і дзейнічала да 1 сакавіка 2012 года — моманту спынення яго злачыннай дзейнасці, — гаворыцца ў паведамленні. — Абвінавачаны з 2012 года знаходзіўся ў вышуку, у тым ліку міжнародным, і хаваўся ад праваахоўнікаў. У студзені 2025 года яго затрымалі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС на даручэнне Генпракуратуры перадаў чалавека, якога лічаць членам згаданай групоўкі, “канвою расійскага боку”.

Падзяліцца: