Беларусь выдала РФ чалавека, якога лічыць членам групоўкі “Іфы-Казлова”

12 траўня, Позірк. Генеральная пракуратура Беларусі задаволіла запыт сваіх расійскіх калег на выдачу “аднаго з удзельнікаў групоўкі “Іфы-Казлова” для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, паведаміла 12 траўня прэс-служба нагляднага органа.
Адзначаецца, што гэтаму чалавеку ў Расіі “інкрымінаванае здзяйсненне такіх асабліва цяжкіх злачынстваў, як забойства, бандытызм, захоп заложніка, удзел у злачыннай арганізацыі”.
“Крымінальная супольнасць была створаная ў 1995 годзе ў Варкуце Рэспублікі Комі і дзейнічала да 1 сакавіка 2012 года — моманту спынення яго злачыннай дзейнасці, — гаворыцца ў паведамленні. — Абвінавачаны з 2012 года знаходзіўся ў вышуку, у тым ліку міжнародным, і хаваўся ад праваахоўнікаў. У студзені 2025 года яго затрымалі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Дэпартамент выканання пакаранняў МУС на даручэнне Генпракуратуры перадаў чалавека, якога лічаць членам згаданай групоўкі, “канвою расійскага боку”.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

