Гродзенская мытня раскрыла схему нелегальнага ўвозу ў ЕАЭС чырвонай рыбы і крэветак

13 траўня, Позірк. Больш за 130 “злачынных паставак” чырвонай рыбы і крэветак выявілі супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні, паведамляе прэс-служба ведамства.
Арганізатарамі “перамяшчэння прадукцыі на падставе падробленых ветэрынарных сертыфікатаў Каралеўства Даніі” называецца “шэраг беларускіх суб’ектаў гаспадарання”.
У дачыненні да “групы асоб, якая дзейнічала з папярэдняй змовы”, узбуджаныя крымінальныя справы паводле арт. 228 КК (кантрабанда).
Падазраванымі прызналі 12 грамадзян Беларусі і Літвы.
Мытнікі “наклалі арышт на выяўленую маёмасць (аўтамабілі і валюту) агульным коштам больш за 800 тыс. рублёў”.
“Па фактах прадстаўлення несапраўдных дакументаў пры ўвозе чырвонай рыбы і крэветак на агульную суму каля 42 млн рублёў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 40 перавозчыкаў Літвы і Эстоніі. Арыштаваная маёмасць у кошт забеспячэння выплаты штрафаў не менш як 4 млн рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
21 красавіка ў Пскоўскай вобласці РФ спынілі фуру, што рухалася з Беларусі, у якой знаходзілася больш за 20 тон аўстралійскай серыалелы (разам з некаторымі іншымі відамі рыбы вядомая пад зборнай назвай “алейная рыба”), вырабленай прадпрыемствам з Новай Зеландыі (тавар, як сцвярджалася, знішчылі).
20 сакавіка паведамлялася, што віцебскія мытнікі спынілі спробу вывазу ў РФ 13 т ахалоджанага ласося коштам амаль 900 тыс. рублёў. Згодна з дакументамі ў грузавіку мусілі быць ванільныя сушкі.
6 сакавіка Дзяржаўны мытны камітэт паведамляў пра спробу вывазу з Беларусі ў РФ буйной партыі ахалоджанага ласося. Парушэнне патрабаванняў транспартавання рыбнай прадукцыі было зафіксаванае гомельскімі мытнікамі “пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў паблізу беларуска-расійскага ўчастка мяжы”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чэрвень і ліпень выпала летняя норма ападкаў — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені і ліпені Белгідрамет выпусціў рэкордную за апошнія 10 гадоў колькасць штармавых папярэджанняў з аранжавым узроўнем небяспекі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаІдэолагі прылічылі да нацыянальных брэндаў сістэму залпавага агню "Паланэз" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка