Латвія мадэрнізуе адзіны дзейны пункт пропуску з Беларуссю
13 траўня, Позірк. Рыга мадэрнізуе пункт пропуску з Беларуссю “Патэрніекі” (сумежны пункт — “Грыгараўшчына”), а таксама “Грэбнева” і “Церахава” на мяжы з Расіяй, паведамляе прэс-служба памежнай службы Латвіі.
Працы пройдуць у 2026–2028 гадах. Плануецца перабудаваць адміністрацыйныя будынкі, інжынерныя сеткі і інфраструктуру, на што разлічваюць выдаткаваць больш за 1,1 млн еўра.
Адзначаецца, што комплекс будынкаў памежнага кантролю быў пабудаваны яшчэ ў 1999 годзе. З 2018 года на пункце праводзіліся працы па рэканструкцыі і рамонту: на павільёне памежнага кантролю было пабудавана па тры паласы ў кожным напрамку, інжынерныя сеткі, тэрмінал дагляду ручной паклажы пасажыраў аўтобусаў, адноўлены навесы і размешчаныя пад імі павільёны кантролю на палосах, часткова абноўлена дарожнае пакрыццё.
Аднак падкрэсліваецца, што ў цяперашнім выглядзе пункт пропуску “адслужыў свой тэрмін”.
Пра змены абслугоўвання людзей, што перасякаюць мяжу, не паведамляецца.
Агульны кошт праекта мадэрнізацыі латвійска-беларускага пункта пропуску перавысіць 13 млн еўра.
“Супрацоўнікі ўнутранай службы знаходзяцца на перадавой лініі фронту гібрыднай вайны. Дзяржаўная памежная ахова штодня супрацьстаіць пастаяннаму ціску нелегальнай міграцыі на латвійска-беларускай мяжы. Памежнікі увесь час працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, таму мы павінны зрабіць усё магчымае, каб умовы іх працы былі сучаснымі і камфортнымі. Інвестыцыі ў будынкі пунктаў пропуску праз мяжу, паляпшэннне іх тэхнічнага забеспячэння і функцыянальнасці інжынерных сетак — гэта інвестыцыі ў нашых людзей і бяспеку Латвіі”, — заявіў міністр унутраных спраў Рыхард Казлоўскіс.
Патэрніекі (Грыгараўшчына) застаўся адзіным дзеючым пунктам пропуску на мяжы дзвюх краін пасля таго, як 19 верасня 2023 года праз рост плыні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт “Сілене” (“Урбаны”).
У сувязі з узрастаннем патоку мігрантаў урад Латвіі з 19 сакавіка 2024 года забараніў перасякаць мяжу з Беларуссю пешшу і на роварах, аўтамабілістаў абмежаванні не закрануць.
Цікава, што на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі ў інфармацыі пра пункт пропуску “Грыгараўшчына” паведамляецца, што мяжу з Латвіяй на ровары можна перасякаць.
Пазначана таксама, што прапускная здольнасць гэтага пункта ў адным кірунку складае 300 легкавых і 200 грузавых аўтамабіляў у суткі.
Пасажырскае чыгуначнае спалучэнне Беларусі з Літвой, Польшчай і Латвіяй было прыпынена ў 2020 годзе праз пандэмію COVID-19 і дагэтуль не аднавілася.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара за 8 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,3% — другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым шантажуе сваякоў сябраў АПК у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка