Беларускія вайскоўцы ў чарговы раз накіраваліся на навучанне ў РФ

15 траўня, Позірк. Пра адпраўку вайскоўцаў з розных падраздзяленняў Узброеных сіл Беларусі ў Расію — на навучанне з улікам досведу “сучасных узброеных канфліктаў” — паведаміла 15 траўня прэс-служба Міністэрства абароны.
Заняткі пройдуць на базе 333-га цэнтра баявой падрыхтоўкі ў пасёлку Муліна (Ніжагародская вобласць РФ).
“Будучыя інструктары пройдуць навучанне па агнявой, тактычнай, медыцынскай падрыхтоўцы, а таксама па іншых прадметах”, — гаворыцца ў паведамленні.
Гэта сама меней другі ў гэтым годзе візіт беларускіх вайскоўцаў у згаданы падрыхтоўчы цэнтр. 28 сакавіка Мінабароны паведамляла пра адпраўку ў Муліна беларускіх танкістаў.
Тады начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС Уладзімір Белы адзначыў, што мерапрыемства прадугледжанае планам двухбаковай вайсковай супрацы з Узброенымі сіламі РФ.
“Гэта магчымасць пераняць перадавы досвед у баявой падрыхтоўцы, — заяўляў ён. — Асновай цэнтра з’яўляецца падраздзяленне інструктараў, якое ажыццяўляе падрыхтоўку падраздзяленняў у зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі (так расійскія і беларускія ўлады называюць развязаную РФ вайну супраць Украіны. — “Позірк”.) Яны актыўна дзеляцца досведам з нашымі вайскоўцамі”.
Беларусь неаднаразова трэніравала сваіх вайскоўцаў у РФ у 2024 годзе.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка