Дзяржпагранкамітэт паведаміў пра выяўленне цела замежніцы на мяжы з Латвіяй
16 траўня, Позірк. Пра выяўленне на мяжы з Латвіяй цела жанчыны паведаміла 16 траўня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Адзначаецца, што труп увечары 14 траўня знайшлі полацкія пагранічнікі ў Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць).
“Замежніца знаходзілася за 150 метраў ад мяжы ў лясным масіве. Дакументаў і асабістых рэчаў пры ёй не знойдзена. На месцы працавала следча-аператыўная група з мэтай фіксацыі прыкмет незаконнага вытурэння ўцякачкі сумежным бокам”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
13 траўня Дзяржпагранкамітэт паведамляў пра выяўленне ў гэтым рэгіёне на мяжы з Латвіяй цела мужчыны-замежніка.
Паводле даных ведамства, з 2021 года “на мяжы з Еўрасаюзам загінуў 71 уцякач”, у тым ліку 30 — на латвійскім кірунку.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты трапляюць на мяжу з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+