Мінск 10:23

У “спіс экстрэмістаў” дададзена 40 чалавек, сярод іх фігуранты справы “Імагуру” (дапоўнена)

Архіўнае фота: realt.by

16 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў спіс “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 40 чалавек. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.297 пазіцый.

У спіс дадазеныя ўдзельнікі справы “Імагуру” Таццяна Марыніч, Анастасія Хамянкова, Яўген Пугач, а таксама Наталля Дударэвіч, Васіль Дударэвіч, блогер Сяргей Бяспалаў, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку, Ігар Клышко, Валянцін Сергель, Отан Ясевіч, Яўген Васілько, Максім Жук, Ганна Крэнтоўская, Сямён Злобіч, Надзея Лагун, Сяргей Тупека, Таццяна Табуліна, Ігар Саланевіч, Сяргей Мароз, Віктар Сердзюкоў, Ігар Верабей, Ігар Пузан, Вячаслаў Бачыла, Філіп Лебедзеў, Максім Сямёнаў, Вера Семёнава-Паплаўская, Павел Гапоненка, Дзмітрый Круковіч, Святлана Дайнека, Віталь Самковіч, Віктар Душкін, Аляксей Жоглік, Алег Хомчанка, Алена Панкратава, Віктар Маркоўскі, Вячаслаў Бурак, кіраўнікі падраздзяленняў і байцы палка Каліноўскага Вячаслаў Граноўскі, Ігнацій Кірэеў, Арцём Бігель, Ян Мельнікаў, Анастасія Махамет.

Згодна са спісам, адбываюць пакаранне асуджаныя паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса Клышко, Верабей, Васілько, Бурак (таксама паводле ч. 4 арт. 209 КК), а таксама Злобіч (арт. 369¹), Тупека (ч. 2 арт. 367 КК). З іх палітзняволеным прызнаны толькі Клышко.

Граноўскі, Кірэеў, Бігель, Мельнікаў, Махамет былі асуджаныя завочна на тэрміны ад 12 да 20 гадоў у красавіку 2025 года. Байцы палка Каліноўскага абвінавачваліся паводле ч. 3 арт. 130, ч. 1 і 2 арт. 285, ч. 2 арт. 290⁵, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361¹ (у рэдакцыі КК ад 26 траўня 2021 года), ч. 3 арт. 361¹, ч. 1 і 2 арт. 361³ (у рэдакцыі ад 20 красавіка 2016 года), ч. 1 і 2 арт. 361⁴ (у рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года), ч. 2 арт. 361⁴.

Усім, акрамя Мельнікава, інкрымінаваны таксама арт. 361⁵ (у рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года).

Кірэева, Махамет, Мельнікава таксама абвінавачвалі паводле арт. 369¹, арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 4 арт. 309, ч. 2 арт. 367 КК. Паводле ч. 1 арт. 368 КК абвінавачвалі Бігеля, Махамет і Мельнікава, паводле ч. 1 арт. 377 КК — Граноўскага.

Заснавальнік хаба “Імагуру” Марыніч і супрацоўніца Хамянкова асуджаныя завочна на 12 і 11 гадоў пазбаўлення волі адпаведна ў снежні 2024 года. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 243, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361¹, ч. 2 арт. 424, ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 361 і арт. 369¹ КК.

Дырэктар “Імагуру” з 2018 года да сакавіка 2020-га, палітвязень Пугач затрыманы ў ліпені 2023 года і прыгавораны да 4,5 года пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 243 і ч. 3 арт. 361 КК. Ён таксама аштрафаваны на 500 базавых велічынь (20 тыс. рублёў).

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 8 траўня дадаў Пугача ў спіс “асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Насупраць астатніх уключаных у “спіс экстрэмістаў” пазначана “судзімасць не пагашана”. Найчасцей гэта азначае вынясенне прысуду, не звязанага з пазбаўленнем волі.

Даведка “Позірку”:

арт. 13 Крымінальнага кодэкса — падрыхтоўка да злачынства;

арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

арт. 243 — ухіленне ад выплаты падаткаў;

арт. 289 — акт тэрарызму;

арт. 290² — садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці;

арт. 290⁴ — стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй;

арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;

арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;

арт. 361 — заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 361¹ — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;

арт. 361² — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 361³ — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;

арт. 361⁴ — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 361⁵ — праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 369¹ — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;

арт. 377 — крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў;

арт. 424 — злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Падзяліцца: