У Гданьску затрыманы 37-гадовы беларус, за гвалт у дачыненні да польскага дзіцяці яму пагражае да 3 гадоў турмы
16 траўня, Позірк. У Гданьску (Польшча) затрыманы 37-гадовы грамадзянін Беларусі, які “пагражаў васьмігадоваму хлопчыку і парушыў яго фізічную недатыкальнасць”, паведамляе ўпраўленне мясцовай паліцыі.
Удакладняецца, што мужчына “схапіў дзіця за шыю і сціснуў яе”.
“Такім чынам злачынца адрэагаваў на скаргі сваёй дачкі на тое, што хлопчык не хоча з ёй гуляць. Мужчыну прад’явілі абвінавачанні ў здзейсненых ім злачынствах, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Інцыдэнт адбыўся на дзіцячай пляцоўцы, хлопчык у выніку дзеянняў беларуса не пацярпеў, у медыцынскай дапамозе патрэбы не мае.
“Мужчына быў п’яны, канцэнтрацыя алкаголю ў яго арганізме складала каля 2,5 праміле. Жыхар Гданьска правёў ноч у сацыяльным доме неадкладнай дапамогі для нецвярозых асобаў”, — паведамілі ў паліцыі.
Затрыманаму прад’яўленыя абвінавачанні ў “парушэнні фізічнай недатыкальнасці непаўналетняга і ў пагрозах здзейсніць у дачыненні да яго злачынства”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



