Мінск 18:24

Уладальніка гродзенскай этнакрамы “Цудоўня” прыгаварылі да абмежавання волі

Фота: старонка крамы "Цудоўня" ў "Інстаграме"

16 траўня, Позірк. Уладальнік гродзенскай этнакрамы “Цудоўня” Андрэй Несцяровіч асуджаны на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе рэгіянальны партал hrodna.life.

Несцяровіча затрымалі 6 лютага 2025 года. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за падзеі, звязаныя з пратэстамі 2020 года.

Да суда мужчына знаходзіўся ў СІЗА. Ён прызнаны палітвязнем.

У 2023 годзе Несцяровіча судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Гродзенская этнакрамa “Цудоўня” заснавана ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года краму аштрафавалі і пазбавілі памяшкання.

Падзяліцца: