Літоўскія памежнікі перахапілі “супердрон” з 3 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт з Беларусі

17 траўня, Позірк. Супрацоўнікі заставы Трыбоніс Варанскага памежнага натрада ўвечары 15 траўня перахапілі ў Шальчынінкскім раёне Літвы “супердрон” з грузам кантрабандных цыгарэт з Беларусі, паведаміла 17 траўня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай дзяржавы.
Беспілотнік заўважылі ў раёне вёскі Сакаліне (прымыкае да Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці), ён рухаўся ўглыб Літвы з боку беларускай мяжы. Памежнікі перахапілі кіраванне дронам і пасадзілі яго.
“У наваколлях вёскі Раўдонбаліс, у лясістай мясцовасці прыкладна ў 400 метрах ад мяжы, яны выявілі лятучы апарат з прымацаваным да яго вялікім скруткам, — гаворыцца ў паведамленні. — У скрутку было шэсць стандартных скрыняў цыгарэт, абгорнутых празрыстай поліэтыленавай плёнкай. У кардонных скрынях з лагатыпамі гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман” знаходзіліся цыгарэты Minsk Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі — агулам 3 000 пачкаў”.
САДМ адзначае, што звычайна дроны кантрабандыстаў “праз абмежаваную грузападымальнасць перавозяць ад 200 да 400 пачкаў цыгарэт — менш, чым у стандартнай завадской ўпакоўцы (50 блокаў, або 500 пачкаў)”.
“Перахоплены памежнікамі Трыбоніса “супердрон”, які дастаўляў адразу 3 тыс. пачкаў, стаў рэдкім выключэннем. Паводле слоў супрацоўнікаў САДМ, перахоплены апарат з падвоенымі вінтамі — гэта спецыялізаваная сельскагаспадарчая тэхніка”, — адзначае ведамства.
Па факце незаконнага абароту падакцызных тавараў распачатае дасудовае расследаванне. Адзначаецца, што за такое злачынства прадугледжаны штраф ці пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка