Выдаткі на вытворчасць прадукцыі павялічыліся ў 2024 годзе на 1,1% — Белстат

19 траўня, Позірк. У 2024 годзе выдаткі на 100 рублёў вырабленай прадукцыі (работ, паслуг) склалі 88,92 рубля — на 1,1% больш, чым у 2023-м (87,33%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Найбольшыя выдаткі былі зафіксаваныя ў прадпрыемстваў Віцебскай вобласці — 97,5 рубля (93,02; +4,8%), Гомельскай — 93,68 рубля (91,94; +1,9%), Магілёўскай — 91,28 рубля (90,66; +0,7%).
Далей ідуць Брэсцкая вобласць — 88,12 рубля (89,69; -1,8%), Гродзенская — 86,94 рубля (84,71; +2,6%), Мінская — 85,67 рубля (85,04; +0,7), Мінск — 85,48 рубля (85,09; +0,5%).
За 2024 год у параўнанні з папярэднім у трох рэгіёнах Беларусі павялічылася доля стратных арганізацый.
Удзельная вага такіх суб’ектаў у Брэсцкай вобласці вырасла на 9,8 працэнтных пункта (з 7,4% да 17,2%), Гродзенскай — на 6,7 п.п. (з 10,1% да 16,8%), Магілёўскай — на 7,7 п.п. (з 13,1% да 21,8%).
У цэлым па краіне адзначана зніжэнне на 1,5 п.п. (з 11,5% да 10%). Гэты паказчык дасягнуты дзякуючы Віцебскай вобласці — зніжэнне на 1,6 п.п. (з 9,2% да 7,6%), Гомельскай — на 2 п.п. (з 10,3% да 8,3%), Мінскай — на 2,6 п.п. (з 12,3% да 9,7%) і Мінску — на 1,8 п.п. (з 15,3% да 13,5%).
Разам з тым рэнтабельнасць продажаў суб’ектаў гаспадарання (без уліку малога прадпрымальніцтва) знізілася ў гадавым вымярэнні за названы перыяд на 0,5 п.п. (з 6,9% да 6,4%).
У чатырох рэгіёнах і сталіцы рэнтабельнасць продажаў знізілася: у Віцебскай вобласці — на 3,2 п.п. (з 4% да 0,8%), Гомельскай — на 1,1 п.п. (з 5% да 3,9%), Гродзенскай — на 0,6 п.п. (з 9,9% да 9,3%), Мінскай — на 0,2 п.п. (з 10,1% да 9,9%), Мінску — на 0,2 п.п. (з 6,7% да 6,5%).
Палепшылі пазіцыі па гэтым індыкатары Брэсцкая і Магілёўская вобласці на 0,5 п.п. (з 6,4% да 6,9%) і 0,3 п.п. (з 5,3% да 5,6%) адпаведна.
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 студзеня 2025 года склала 58 млрд 952,8 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка (традыцыйна публікуюцца з затрымкай на месяц).
- Палітыка
- ЭканомікаВіцебская вобласць з'яўляецца аўтсайдарам па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі пабудавана на 5,7% больш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка публічна палемізаваў з Пазьняком аб санкцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская і Макрон дамовіліся ў найбліжэйшы час абмеркаваць тэму беларускіх палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка