Лукашэнка заявіў пра цікавасць да партоў Амана
19 траўня, Позірк. Аман цікавы Беларусі “па многіх напрамках”, але перш за ўсё — сваёй “партовай інфраструктурай”, якая дазваляе “працаваць у рэгіёне” і развіваць гандаль з іншымі краінамі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 траўня на сустрэчы ў Мінску з наследным прынцам, міністрам культуры, моладзі і спорту гэтай блізкаўсходняй краіны Зеязінам бен Хайтамам аль Саідам.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія перадае яго прэс-служба, цяпер Беларусь і Аман працуюць над пытаннямі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Таксама Мінск цікавіць сфера турызму і сельская гаспадарка.
“Нам вельмі цікавая ваша краіна. Не хаваю, як некаторая альтэрнатыва ў тым рэгіёне для прасоўвання нашых інтарэсаў”, — адзначыў ён, дадаўшы, што ў Беларусі таксама “ёсць шмат таго, што сёння цікавіць аманскі бок”.
Лукашэнка зноў запрасіў у Мінск Султана Амана Хайсама бен Тарэка аль Саіда, назваўшы яго “вельмі прыстойным, добрым чалавекам”.
14 снежня паведамлялася аб пачатку дзеяння спрошчанага ўезду ў Аман для грамадзян Беларусі. Без візы ў краіне можна знаходзіцца не больш за 14 дзён.
Лукашэнка знаходзіўся ў Амане з рабочым візітам у снежні 2024 года. 15 снежня ён правёў перамовы з Хайсамам бен Тарэкам аль Саідам, абмеркаваўшы з ім “стан і перспектывы развіцця адносін”. 16 снежня Лукашэнка паведаміў, што Мінск і Маскат створаць “міжурадавую камісію або камітэт” і выпрацуюць дарожную карту па двухбаковым супрацоўніцтве
Паводле даных Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам складаў 1,5 млн долараў (беларускі экспарт — 0,9 млн). У аснове паставак з Беларусі тады ляжалі калійныя ўгнаенні і прадукты харчавання. Актуальнай інфармацыі на сайце МЗС не прадстаўлена.


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
