Дзяржпагранкамітэт паведаміў аб выяўленні на мяжы з Латвіяй двух целаў замежнікаў
19 траўня, Позірк. Труп уцекача, грамадзяніна Ірака, выявілі 17 траўня беларускія пагранічнікі ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці (мяжуе з Латвіяй і Расіяй), паведаміў 19 траўня Дзяржпагранкамітэт.
Адзначаецца, што “побач з ім знаходзіўся яшчэ адзін замежнік, які не мог самастойна перасоўвацца”, вайскоўцы надалі пацярпеламу першую дапамогу, а таксама выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, якая шпіталізавала яго ў Верхнядзвінскую ЦРБ.
Паведамляецца таксама, што “пазней полацкія памежнікі знайшлі цела яшчэ аднаго ўцекача, якое было загорнутае ў спальны мяшок“, “дакументаў і асабістых рэчаў пры ім не выяўлена”.
На месцы выяўлення трупаў працавала следча-аператыўная група.
Паводле звестак памежнага ведамства, з пачатку траўня на беларуска-латвійскай мяжы выяўлена 5 загінулых уцекачоў, усяго з 2021 года (года пачатку міграцыйнага крызісу, пра што ГПК не згадвае) на мяжы з Еўрасаюзам загінула 73 уцекачы. Апошні раз ДПК паведамляў пра выяўленне трупа (жанчыны) на мяжы з Латвіяй 16 траўня.
Паводле падлікаў “Позірку“, праведзеных на падставе аператыўных звестак латвійскіх памежнікаў, з пачатку 2025 года Латвія зафіксавала 3.372 спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з беларускай тэрыторыі (год таму на тую ж дату — 1.888, або ў 1,8 раза менш): у студзені — 132 (5), лютым — 75 (75), сакавіку — 118 (695), красавіку — 1.666 (820), з пачатку траўня — 1.381 (293), у тым ліку 18 траўня — 65 (37).
У сувязі з рэзкім павелічэннем актыўнасці мігрантаў на мяжы з Латвіі з Беларуссю на мінулым тыдні туды прыбылі для надання дапамогі латвійскім калегам супрацоўнікі Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Эстоніі.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты аказваюцца на мяжы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+