Незалежныя эксперты ААН па правах чалавека заклікалі неадкладна вызваліць палітзняволеную Вікторыю Кульшу

20 траўня, Позірк. Неадкладна вызваліць “дзеля выратавання яе жыцця” палітзняволеную Вікторыю Кульшу заклікалі 20 траўня незалежныя эксперты, якія прызначаюцца Саветам па правах чалавека ААН.
“Спадарыня Кульша ўжо некаторы час знаходзіцца ў стане, які пагражае жыццю. Паводле апошніх паведамленняў, з канца красавіка яна трымае бестэрміновую галадоўку. Мы сур’ёзна занепакоеныя станам яе здароўя і вельмі асцерагаемся за яе жыццё. Неабходна тэрмінова вызваліць яе, каб гарантаваць яе бяспеку”, — заяўляюць эксперты.
Паведамляецца, што “Кульша — былая адміністратар тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97%”, які падтрымаў вулічныя пратэсты супраць перавыбрання Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе”. “Яна была затрыманая ў лістападзе 2020 года і прыгавораная да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за “грубае парушэнне грамадскага парадку”. Нягледзячы на тое, што яна адбыла першапачатковы турэмны тэрмін, ён тройчы працягваўся паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса за “злоснае непадпарадкаванне” адміністрацыі папраўчай установы. Нядаўна было распачатае чацвёртае расследаванне па тым жа артыкуле, што падштурхнула Кульшу абвясціць галадоўку”, — гаворыцца ў заяве.
Эксперты падкрэсліваюць, што “неаднаразовае падаўжэнне тэрміну яе зняволення <…> можа ўяўляць сабой далейшае адвольнае пазбаўленне волі і супярэчыць пункту 7 артыкула 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Беларуссю 12 лістапада 1973 года, які забараняе другасна судзіць і караць за злачынствы, за якія чалавек быў канчаткова асуджаны”.
Канстатуецца, што 9 траўня 2025 года “Беларусь абвясціла аб маштабнай амністыі для ўразлівых зняволеных, аднак ніводзін са зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі 2020 года, не быў вызвалены”. На Кульшу таксама “не распаўсюдзілася серыя прэзідэнцкіх памілаванняў, абвешчаных за апошні год”.
“Мы атрымалі мноства паведамленняў пра шырока распаўсюджанае жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне са зняволенымі ў жаночых папраўчых калоніях у Беларусі, асабліва з жанчынамі, асуджанымі ў сувязі з пратэстамі 2020 года. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць гэтых жанчын, у тым ліку Вікторыю Кульшу, і даць ім сродкі прававой абароны, пакрыццё ўрону і рэабілітацыю”, — адзначаюць эксперты.
Заяву падпісалі спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека Нільс Муйжніекс, а таксама старшыня, намеснік старшыні і тры члены Рабочай групы Савета па правах чалавека ААН па пытанні аб дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын і дзяўчынак.
26 сакавіка незалежныя эксперты ААН па правах чалавека выступілі з заявай, у якой заклікалі беларускія ўлады адрэагаваць на пастаянныя абвінавачанні ў жорсткім абыходжанні з жанчынамі, якія ўтрымліваюцца ў папраўчых калоніях. Яны выказалі асаблівую трывогу наконт пагражаючага жыццю стану Кульшы.
1 траўня Еўрапейскі саюз заклікаў беларускія ўлады вызваліць Кульшу, “палітзняволеную, утрыманне пад вартай якой шматразова падаўжалася з 2020 года”
Заклік “зрабіць усё магчымае для выратавання” Кульшы змяшчаецца ў звароце экс-палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк да “беларускай і міжнароднай супольнасці, палітыкаў, дыпламатаў, дэпутатаў, журналістаў”, апублікаваным 30 красавіка ў сацсетках яе мужам.
43-гадовая Кульша ўтрымліваецца ў Зарачанскай папраўчай калоніі № 24 (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці).
Тэрмін яе зняволення заканчваўся 6 красавіка, аднак на волю яна не выйшла — у дачыненні да жанчыны распачалі новую — ужо чацвёртую — справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) і перавялі ў гомельскі следчы ізалятар № 3.
Жанчына мае сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Кульша знаходзіцца ў няволі з 4 лістапада 2020 года. Па выніках некалькіх судоў прыгаворана да 4,5 года зняволення паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і 411 КК.
Да затрымання палітзняволеная працавала інжынерам у ахове працы. Паводле адукацыі яна юрыст, таксама скончыла курсы па манікюры і масажы. Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, была адміністратарам чата “Кіроўцы 97%”, які заклікаў кіроўцаў перакрываць вуліцы ў знак пратэсту пасля выбараў 2020 года.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка