Article 19 заклікала свет запатрабаваць вызвалення беларускіх палітвязняў

21 траўня, Позірк. З заклікам да міжнароднай супольнасьці рашуча патрабаваць безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных вязняў і ўзмацняць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі 21 траўня выступіла брытанская праваабарончая арганізацыя Article 19.
У Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, брытанскія праваабаронцы адзначылі, што ганарацца быць на баку беларусаў, што жывуць як унутры краіны, так і ў выгнанні, і працягнуць адстойваць іх справу.
У заяве Article 19 гаворыцца, што беларусы, “нягледзячы на працяглыя рэпрэсіі”, змагаюцца і па-ранейшаму “поўныя рашучасці дабіцца значных перамен”.
Праваабаронцы запэўнілі, што і надалей будуць выкарыстоўваць любую магчымасць, каб “выказаць непахісную падтрымку і захапленне” беларускім народам: “Мы працягнем патрабаваць безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення наступу на асноўныя правы”.
“Як міжнародная супольнасць, мы абавязаныя захаваць барацьбу Беларусі за свабоду ў глабальным парадку дня, падтрымаць мужных людзей, многія з якіх несправядліва заключаныя ў турму, і гарантаваць, што яны не будуць забытыя”, — гаворыцца ў заяве.
Палітвязні ў Беларусі, адзначыла Article 19, сутыкаюцца з “бесчалавечным абыходжаннем у папраўчых калоніях, уключаючы катаванні і адмову ў медыцынскай дапамозе”. Многіх трымаюць у “поўнай ізаляцыі, цалкам адрэзанымі ад знешняга свету”.
Брытанская праваабарончая арганізацыя “рашуча падтрымлівае” ўсе формы выказвання салідарнасці з народам Беларусі. Яна заклікала “напісаць ліст палітвязням ці падзяліцца пасланнем салідарнасці ў сацыяльных сетках”. “Хор разнастайных галасоў, якія патрабуюць справядлівасці, прыносіць новую энергію і матывацыю, і гэта ўзмацняе ціск на асоб, што прымаюць рашэнні, на нацыянальным і міжнародным узроўні, каб нарэшце прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці”, — падкрэсліла Article 19.
Асобна праваабаронцы звярнулі ўвагу на беларусаў, якія вымушана пакінулі радзіму. “Журналісты працягваюць весці расследавальніцкую і вострую журналістыку, раскрываючы злоўжыванні ўладай з боку Лукашэнкі, захоўваючы сувязь са сваёй аўдыторыяй і даносячы пакуты беларусаў да міжнароднай грамадскасці, — гаворыцца ў заяве. — Актывісты старанна працуюць на высокім міжнародным узроўні, нагадваючы свету на глабальных пляцоўках, што барацьба яшчэ далёкая ад завяршэння і што неабходна нарошчваць намаганні для супрацьстаяння дыктатару ў Мінску. Іх дзейнасць мае ключавое значэнне для захавання салідарнасці і калектыўнай памяці”.
Заснаваная ў 1987 годзе арганізацыя Article 19 факусуецца на і садзейнічанні і абароне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды інфармацыі ва ўсім свеце. Названа паводле арт. 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая абвяшчае: “Кожны чалавек мае права на свабоду перакананняў і на свабоднае выказванне іх; гэтае права ўключае свабоду бесперашкодна прытрымлівацца сваіх перакананняў і свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзяржаўных межаў”.
Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі заснаваны праваабарончым рухам і адзначаецца 21 траўня. Менавіта ў гэты дзень у 2021 годзе палітвязень актывіст Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі №17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах.
На 21 траўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.183 чалавекі, аднак людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій у той ці іншай форме, нашмат больш.

Ціханоўская: Палітвязні былі ў Беларусі заўсёды, але цяпер адбываецца маштабная трагедыя
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе на дарогах пацярпела 3,8 тыс. дзікіх жывёл, трэба рэгуляваць іх колькасць — навуковец НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка