Грузія забараніла грамадзянам Беларусі рээкспарт аўтамабіляў і спецтэхнікі
20 траўня, Позірк. Улады Грузіі забаранілі з 15 траўня грамадзянам Беларусі і Расіі рээкспартаваць аўтамабілі і спецтэхніку праз тэрыторыю краіны, паведамляе партал bm.ge.
Са спасылкай на Агенцтва абслугоўвання МУС Грузіі адзначаецца, што змены закранаюць легкавыя аўтамабілі, бульдозеры, экскаватары, грэйдары, трактары.
Удакладняецца, што рээкспарт транспартных сродкаў у Беларусь і РФ быў забаронены і раней, аднак грамадзяне гэтых краін “маглі афармляць вываз аўтамабіляў з Грузіі ў трэція дзяржавы”.
Цяпер такая магчымасць выключаная.
“У РФ звязваюць новыя абмежаванні з журналісцкімі расследаваннямі, у якіх паведамлялася, што Грузія выкарыстоўваецца як транзітны канал для абыходу санкцый. Ва ўрадзе Грузіі неаднаразова абвяргалі такія публікацыі, заяўляючы, што краіна выконвае ўсе абмежаванні”, — гаворыцца ў публікацыі.
Грузія забараніла рээкспарт у Беларусь і Расію аўтамабіляў, увезеных на яе тэрыторыю з ЗША і Еўропы, з 1 жніўня 2023 года. Адзначалася, што рашэнне прынятае ў сувязі з “мерамі, якія ўводзяцца для выканання міжнародных санкцый”.

У першым квартале 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 13 беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім (падрабязна)
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка