Палітвязнямі прызнана яшчэ восем чалавек

21 траўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 21 траўня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ восем чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер такі статус маюць 1.189 вязняў.
Палітвязнямі прызнаныя прыгавораныя да пазбаўлення волі Андрэй Сітнікаў (4 гады; арт. 368, 369, 3611, 130 Крымінальнага кодэкса), Сяргей Дзегцярэнка (3 гады і 5 месяцаў; арт. 3614, 130), асуджаныя на невядомыя тэрміны Аляксандр Александроўскі (арт. 130); Яўген Белендык (арт. 130); Аляксандр Быкаў (арт. 368, 369, 3611, 130); Пётр Філіповіч (арт. 368, 130).
Адпаведны статус таксама нададзены ўзятым пад варту Паўлу Бялюціну і Васілю Грачыху (арт. 369, 3611, 3613).
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Respect-Protect-Fulfill, Human Constanta, “Прававая ініцыятыва” і Беларускі Хельсінкскі камітэт.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь закупіла ў Грузіі ў 31 разоў больш бульбы, чым у 2024-м — статыстыка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за 2025 год выраслі на 26,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка



