У спіс “экстрэмістаў” дададзена 17 чалавек
23 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 17 чалавек. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.314 пазіцый.
У абноўленым спісе фігуруюць палітвязні Даніла Чыбісаў (асуджаны паводле арт. 361 і 3614 КК, тэрмін праваабаронцам невядомы) і Леанід Церабей (прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130, 342, 367, 368 і 370 КК). З адзнакай “судзімасць не пагашаная” ў спіс унесеная жонка апошняга, Антаніна Церабей, якой прызначана паводле арт. 342 КК два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Акрамя згаданых палітвязняў, у пералік з адзнакай “адбывае пакаранне” ўнесеныя Сяргей Мартысевіч (арт. 342 КК), Ігар Быкаў (арт. 368 КК), Аляксандр Шайпак (арт. 368 і 369 КК), Віталь Пятрэнка (арт. 130 КК), Крысціна Лапкоўская (арт. 130 і 342 КК), Марына Луц (арт. 130 КК), Алег Ерашэнкаў (арт. 13, 16, 20, 169, 186, 361, 3611, 384 КК) і Аляксандр Гаршуноў (арт. 361 КК).
З адзнакай “судзімасць не пагашаная”, акрамя згаданай вышэй Антаніны Церабей, у спіс уключаныя асуджаныя паводле арт. 342 КК Захар Фралоў, Наталля Пранько, Віталь Бухта, Яўген Вакульчык, асуджаная паводле арт. 367 КК Ірына Мірановіч, а таксама асуджаная паводле арт. 130 і 342 КК Святлана Барэйка. Як правіла, дадзеная пазнака сведчыць аб прызначэнні пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Ва ўсіх унесеных у спіс грамадзян фігуруюць артыкулы, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, у Ерашэнкава — яшчэ і іншыя артыкулы КК.
Даведка “Позірку”:
арт. 13 Крымінальнага кодэкса — падрыхтоўка да злачынства;
арт. 16 — саўдзел у злачынстве;
арт. 20 — вызваленне ад крымінальнай адказнасці ўдзельніка злачыннай арганізацыі або банды;
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 169 — распусныя дзеянні;
арт. 186 — пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 370 — здзек над дзяржаўнымі сімваламі;
арт. 384 — прымус да выканання абавязацельстваў.

- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства