Дзве малалетнія дзяўчынкі загінулі на пажары ў Камянецкім раёне

23 траўня, Позірк. На пажары ў Камянецкім раёне (Брэсцкая вобласць) загінулі дзве малалетнія дзяўчынкі, паведамляе Следчы камітэт.
Трагедыя адбылася раніцай 23 траўня ў вёсцы Амелянец. Паводле звестак ведамства, дзеці (6 месяцаў і 3 гады) у несвядомым стане былі выяўленыя падчас тушэння агню. Рэанімацыйныя мерапрыемствы не прынеслі поспеху, медыкі канстатавалі смерць.
Камянецкім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання двум або больш асобам).
Следствам разглядаюцца некалькі версій узнікнення пажару, у тым ліку “кароткае замыканне і занесеная крыніца агню”.
Устаноўлена, што на момант узгарання дзеці знаходзіліся дома адны.
Паводле афіцыйных звестак МНС на 6 гадзін раніцы 23 траўня (да пажару ў Камянецкім раёне), з пачатку года агонь забраў жыцці 286 чалавек (за аналагічны перыяд 2024-га — 246; +16,3%), у тым ліку 1 дзіцяці (6).
“Позірк“ неаднаразова звяртаў увагу на заніжэнне статыстыкі смяротнасці на пажарах у зводках МНС.
На мінулым тыдні гэта таксама адбывалася. У зводцы, апублікаванай 16 траўня, адзначалася, што ў 2025 годзе на пажарах загінула 282 чалавекі. На наступны дзень МНС інфармавала аб адным загінуўшым на працягу сутак, аднак у абагульненай табліцы паведамлялася не аб 283 ахвярах агню, а аб 281.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка