Пасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне

23 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка старэе, таму “з’яўленне новага кіраўніцтва” ў Беларусі “ў бліжэйшае дзесяцігоддзе здаецца непазбежным”. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні “Цэнтра новых ідэй” “У цені Лукашэнкі: беларускі кіруючы клас на пачатку транзіту ўлады”, прэзентацыю якога правёў 23 траўня кіраўнік “Беларускай ініцыятывы” Chatham House, сацыёлаг Рыгор Астапеня.
Акрамя Астапені, аўтарам даследавання з’яўляецца былы беларускі дыпламат Павел Мацукевіч. Паводле іх ацэнак, найбольшыя шанцы ўзначаліць Беларусь маюць “прадстаўнікі цяперашняга кіруючага класа”.
Згодна з высновамі даследавання, транзіт улады можа адбыцца па двух сцэнарыях.
“Планавым, кіруемым транзітам улады ў Беларусі можна назваць перадачу ўлады, ініцыяваную персанальна Лукашэнкам”, яна адбудзецца “пад яго кантролем ва ўмоваху, калі Лукашэнка яшчэ будзе дастаткова моцны”, адзначаюць эксперты.
Пры гэтым пераемнікам “можа стаць нехта з ліку лаяльных чыноўнікаў, сілавікоў або членаў сям’і”, а перадача ўлады “будзе ажыццёўлена з захаваннем уплыву Лукашэнкі праз Усебеларускі народны сход або іншыя структуры”, задача кіруючага класа “будзе ў паступовым перападпарадкаванні новаму кіраўніку”, гаворыцца ў працы.
“Некантралюемы транзіт улады” — гэта сцэнарый, пры якім “змена рэжыму адбываецца незалежна ад волі Лукашэнкі ў сувязі з немагчымасцю ажыццяўляць эфектыўны кантроль над дзяржавай”, падкрэсліваюць даследчыкі.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка