У Беларусі няма ядзернай зброі, і малаверагодна, што яна з’явіцца, сцвярджае СЗВ Украіны

26 траўня, Позірк. У цяперашні час на тэрыторыі Беларусі няма ядзернай зброі, заявіў у інтэрв’ю агенцтву “Укрінформ” кіраўнік Службы знешняй выведкі (СЗВ) Украіны Алег Івашчанка.
“Носьбіты маюцца. Маюцца самалёты, маюцца АТРК “Іскандэр”. Але самай ядзернай зброі ў Беларусі няма. Гэта факт”, — сцвярджае ён.
Паводле слоў кіраўніка СЗВ, беларускі бок уладкоўвае месцы захоўвання, “рыхтуюць, будуюць”: “Лукашэнка кажа, што да канца года ў іх будзе [ракетны комплекс] “Арэшнік”. Але гэта падобна на прыняцце жаданага за сапраўднае. На сёння — нічога такога няма, і малаверагодна, што з’явіцца”.
Кіеў, паводле сцвярджэння Івашчанкі, мае “ўсю неабходную інфармацыю” пра будучыя беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні “Захад-2025”.
“Згодна з задумай вучэнняў, будзе разыгрывацца аператыўны эпізод супрацьстаяння дзвюх кааліцый дзяржаў, — адзначыў спікер. — Адна — пад кіраўніцтвам Расіі, іншая — краіны, якія сёння падтрымліваюць Украіну, нашы еўрапейскія партнёры”.
Кіраўнік СЗВ Украіны заявіў, што “літаральна кожныя вучэнні Расіі і Беларусі” ўключаюць тэму “ўсталявання кантролю над Сувалскім калідорам”. “Гэта не фантазіі, а частка іх стратэгічных сцэнарыяў”, — падкрэсліў ён.
Паводле яго слоў, сёння беларускае войска “не здольнае на маштабныя баявыя дзеянні”.
“Усё, што яны трымаюць ля нашай мяжы — гэта каля дзвюх тысяч вайскоўцаў, — толькі для таго, каб мы адцягваліся, — лічыць Івашчанка. — Гэта значыць баявы склад невялікі, перад вайной быў няздольны весці наступальныя дзеянні, і маральна іх вайскоўцы да гэтага не гатовыя. Сярод беларускіх камандзіраў многія атрымлівалі адукацыю ў Расіі. Яшчэ ў 2022 годзе яны ціснулі на Лукашэнку, каб ён уступіў у вайну. Але самі беларусы — і вайскоўцы, і звычайныя людзі — гэтага не хочуць. Яшчэ трэба мець на ўвазе, што на сёння эканоміка Беларусі цалкам залежыць ад Расійскай Федэрацыі”.
Кіраўнік СЗВ заявіў, што ў 2022 годзе, калі ў Расіі, якая планавала скончыць вайну “за тры дні”, з’явіліся праблемы з узбраеннем, Беларусь “перадала ім усё, што магла, са сваіх складоў”: боепрыпасы, тэхніку — Т-72, БМП-2, прыцэлы, бронекамізэлькі, шлемы, станкі. “Цяпер яны наладзілі яшчэ вытворчасць боепрыпасаў, якіх не хапае Расіі. Рэактыўныя, ствольныя — усё, што трэба для вайны. Беларускі ВПК стаў прыдаткам расійскага. Каля 80% беларускіх прадпрыемстваў ВПК інтэграваныя ў расійскі ВПК. Гэта фактычна адна база”, — адзначыў Івашчанка.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дагавор аб гарантыях бяспекі 6 снежня 2024 года ў Мінску ў рамках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт РФ тады заявіў, што дакумент “вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абарону суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу” дзвюх краін. Паводле яго слоў, таксама гаворка ідзе пра “цэласнасць і недатыкальнасць тэрыторыі і знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, прычым з задзейнічаннем усіх існых сіл і сродкаў”.
Пуцін тады ў чарговы раз нагадаў, што “гаворка ў тым ліку ідзе і пра расійскую тактычную ядзерную зброю” (ТЯЗ), размешчаную, як было заяўлена, “на прапанову” Лукашэнкі на тэрыторыі Беларусі. Ён зноў паўтарыў тэзу пра магчымасць выкарыстання ТЯЗ “у абарончых мэтах у адказ на магчымы напад з прымяненнем зброі масавага паражэння або пры адбіцці агрэсіі з прымяненнем звычайнай зброі, якая стварае крытычную пагрозу для суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці”.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУрачы наведваюць пацыентаў нават у аддаленых раёнах сельскай мясцовасці — чыноўніца МінаблвыканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці больш чым дзе-небудзь у Беларусі не хапае ўрачоў, але мясцовая чыноўніца лічыць, што іх дастаткова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за год павялічыліся на 17,8% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе чатыры грамадзяніны Беларусі пакончылі з сабой у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка