У Брэсцкай вобласці, якая мяжуе з Украінай, 27 траўня зноў правераць сістэму апавяшчэння насельніцтва

26 траўня, Позірк. Чарговая “планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва” ў Брэсцкай вобласці адбудзецца 27 траўня з 12:00 да 13:00, вынікае з паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У ходзе праверкі, паводле інфармацыі ведамства, “будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання”. МНС заклікала “захоўваць спакой” і папярэдзіла, што “ніякіх дзеянняў” рабіць “не трэба”.
Гэта будзе ўжо трэцяя праверка сістэмы апавяшчэння ў Брэсцкай вобласці за няпоўныя два месяцы. Папярэднія праводзіліся 8 красавіка і 22 красавіка.
У Мінскай вобласці аналагічную праверку правялі 16 красавіка, Магілёве — 15–17 красавіка (у рамках вучэнняў па грамадзянскай абароне ), Гомельскай вобласці — 20 сакавіка і 30 студзеня.
13 сакавіка планавая праверка сістэмы апавяшчэння праводзілася па ўсёй Беларусі.
Пра прычыны такіх частых праверак сістэм апавяшчэння МНС не паведамляе. Разам з тым звяртае на сябе ўвагу той факт, што праверкі праводзяцца ў тым ліку ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды рэгулярна ўрываюцца беспілотныя лятучыя апараты, якія, як мяркуецца, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма апавяшчэння, няма.
З пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэмы апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка