У Беларусь прыбыла першая партыя расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ2

27 траўня, Позірк. На адзін з вайсковых аэрадромаў Беларусі прыбыла першая партыя знішчальнікаў Су-30СМ2, паведаміла 27 траўня прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, “самалёты атрыманыя ў адпаведнасці з планам будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і вайскова-тэхнічнага развіцця з Расійскай Федэрацыяй”.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны УС Андрэй Лук’яновіч назваў тыя знішчальнікі, што прыбылі, “найноўшымі, звышмманеўранымі, шматфункцыянальнымі”. Паводле яго сцвярджэння, у гэтай авіятэхніцы “вельмі шмат новага”.
“У першую чаргу, значна выраслі магчымасці па баявым выкарыстанні як па паветраных, наземных, так і марскіх цэлях, — адзначыў военачальнік. — Значна ўдасканаленыя характарыстыкі, дзякуючы інтэграцыі сучасных авіяцыйных сродкаў паражэння і мадэрнізацыі бартавой радыёлакацыйнай станцыі. Палепшаная памехаабароненасць, сродкі электроннай барацьбы”.
Паводле слоў Лук’яновіча, беларускія лётчыкі прайшлі перанавучанне ў расійскім навучальным цэнтры для палётаў на Су-30СМ2. “У найбліжэйшы час будзе прыём авіяцыйнай тэхнікі, тэхнічнае вывучэнне. Ужо літаральна на наступным тыдні гэтыя самалёты змогуць выконваць асноўную задачу — гэта баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. І ў плане баявой падрыхтоўкі лётчыкі змогуць выконваць палёты на гэтым самалёце”, — заявіў ён.
Камандуючы ВПС і войскамі СПА таксама паведаміў, што сёлета Беларусь атрымае яшчэ адну партыю Су-30СМ2, а на гэтым тыдні ў краіну паступяць верталёты Мі-35М.
Пра тое, што напрыканцы траўня Беларусь атрымае з Расіі першую пару знішчальнікаў Су-30СМ2, Лук’яновіч заяўляў у эфіры тэлеканала СТБ 11 траўня.
Паводле інфармацыі на сайце расійскай дзяржкарпарацыі “Растэх”, у мадэлі Су-30СМ2 “аддзяляльная частка крыла, унутры якой месціцца паліўны бак, выкананая здымнай”. Гэта зроблена, як сцвярджаецца, для таго, каб “знішчальнікі можна было грузіць на борт транспартавальніка” і “хутка перакідваць іх у любую кропку свету”.
Мадыфікацыя Су-30СМ2 адрозніваецца ад папярэдняй выкарыстаннем зброі большай далёкасці. Акрамя таго, заяўлена, што далёкасць выяўлення наземных, паветраных і марскіх цэляў павялічаная амаль удвая.
“Растэх” сцвярджае, што “адна з вайсковых часцей”, якая атрымала Су-30СМ2 і “сучасную супрацьрадыёлакацыйную зброю”, “літаральна на трэці дзень <…> паразіла “Пэтрыёт” — лепшы комплекс СПА НАТО”.
- Грамадства, ПалітыкаЖурналіст Гацак: Рэпрэсіі, эміграцыя і ўплыў "рускага свету" — асноўныя пагрозы для цэркваў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСвятар Георгій Рой: У праваслаўя ў Беларусі ёсць перспектывы па-за рускай царквой (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць стратных прадпрыемстваў дасягнула ў Беларусі 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 15 гадоў на 80,5% зменшылася колькасць дзяцей, якія жывуць са сваякамі, але не бацькаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы — Мінадукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка