У Мінскай вобласці больш чым дзе-небудзь у Беларусі не хапае ўрачоў, але мясцовая чыноўніца лічыць, што іх дастаткова

28 траўня, Позірк. У Мінскай вобласці дастатковая колькасць медыцынскіх спецыялістаў, заявіла на прэс-канферэнцыі 28 траўня першая намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Ірына Лобах.
Адметна, што менавіта Мінская вобласць, прадстаўніца адміністрацыі якой заявіла пра адсутнасць праблем з кадрамі, з’яўляецца лідарам паводле колькасці вакансій медыкаў у Беларусі. У Рэспубліканскім банку вакансій на 28 траўня ў рэгіёне фігуруе 462 вакансіі ўрача-спецыяліста, маецца 629 месцаў.
Агулам у Беларусі 2.817 вакансій урача-спецыяліста, маецца 3.672 месцы.
Раней у банку пазначалася толькі колькасць вакансій урачоў-спецыялістаў, якіх на канец студзеня 2025 года было больш за 4,3 тыс., на 14 чэрвеня 2024 года — амаль 5 тыс.
Пасля 2020 года з рэпрэсіямі ў Беларусі сутыкнуліся ў тым ліку медыкі. Многія з іх актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах, выступаючы супраць гвалту і катаванняў над людзьмі. Кіраўніцтва бальніц звальняла нелаяльных медыкаў, хаця сярод іх былі прадстаўнікі ўнікальных для Беларусі спецыялізацый.
У статыстычным аглядзе праваабарончага цэнтра “Вясна” за 2024 год, апублікаваным 29 снежня, гаворыцца пра 17 урачоў, якія знаходзяцца ў няволі ў Беларусі.
Дакладная колькасць медыкаў, якія пакінулі краіну або прафесію праз рэпрэсіі, невядомая.
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаАмбасадар Славакіі наўрад ці будзе змагацца за вызваленне беларускіх палітвязняў — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка