Мінск 10:58

Запазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб’ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза

Фота: freepik.com

29 траўня, Позірк. Больш за ўсё нявыкарыстанай плошчы дзяржаўнай маёмасці на 1 красавіка 2025 года было ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях, сведчыць праведзены Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Усяго ў краіне па выніках першага квартала незапатрабаванымі заставаліся 3 млн 473 тыс. 871 квадратных метраў дзяржмаёмасці (на 1 красавіка 2024-га — 3 млн 548,4 тыс.; -2,1%).

У Віцебскай вобласці прастойвала 944.820 кв. м (1.034.241; -8,6%), Гродзенскай — 711.079 (795.861; -10,7%), Магілёўскай — 541.054 (499.268; +8,4%), Гомельскай — 484.477 (315.602; рост у 1,5 разы), Мінскай — 451.708 (477.533; -5,4%), Брэсцкай — 234.949 (261.021; -10%), Мінску — 105.784 (164.874; -35,8%).

Запазычанасць перад бюджэтам па пералічэнні сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду аб’ектаў дзяржмаёмасці на ўказаную дату склала 455,1 тыс. рублёў (81,7 тыс.; рост у 5,6 раза).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: