Курс долара апусціўся ніжэй за 3 рублі да ўзроўню чэрвеня 2023 года

29 траўня, Позірк. Амерыканская, еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 траўня 2025 года.
Курс долара знізіўся да 2,9968 рубля (-0,64%; -0,0193). Апошні раз на такім узроўні ён быў 26 чэрвеня 2023 года, калі вырас на таргах з 2,9886 да 3,0077 рубля.
Еўра 29 траўня патаннеў да 3,3811 (-1, 09%; -0,0372), юань — да 4,1464 за 10 (-0,65%; -0,0273).
Расійскі рубель падаражэў да 3,777 за 100 (+0,41%; +0,0154).
На мінулым працоўным тыдні (19–23 траўня) курс долара знізіўся на 0,26% (з 3,0134 да 3,0056 рубля), еўра — на 0,2% (з 3,4 да 3,3931); юань падаражэў на 0,47% (з 4,1521 да 4,1715 за 10), расійскі рубель — на 1,17% (з 3,7156 да 3,759 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16 працэнта (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства