У “спіс экстрэмістаў” дададзена 28 чалавек, сярод іх восем палітвязняў, у тым ліку ксёндз Акалатовіч

30 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 30 траўня дадало ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 28 чалавек. Зараз у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.342 пазіцыі.
У спісе цяпер фігуруюць палітвязні Ігар Драбышэўскі (прыгавораны да пазбаўлення волі на невядомы тэрмін паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), Ірына Суржык (1,5 года; ч. 3 арт. 361), Паліна Піткевіч (3 гады, ч. 3 арт. 3611), Генрых (Генадзь) Акалатовіч (11 гадоў; ч. 1 арт. 356), Таццяна Беразавец (тэрмін невядомы; ч. 1 арт. 342), Вячаслаў Беразавец (тэрмін невядомы; ч. 1 арт. 342), Дзмітрый Сончык (тэрмін невядомы; паводле звестак МУС — ч. 1 арт. 130; паводле звестак праваабаронцаў — арт. 368, 369, 391), Алег Цімашэнкаў (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 3614).
Пра тое, што Мінскі абласны суд прыгаварыў пробашча касцёла ў Валожыне Акалатовіча да працяглага зняволення, стала вядома напрыканцы мінулага года. Сёлета ў красавіку каталіцкі святар змог перадаць на волю паведамленне, у якім адзначыў, што яго абвінавацілі ў “шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана”.
“Экстрэмісцкі” статус атрымалі асуджаныя паводле ч. 1 ст. 342 Яўген Шаўлінскі, Мікіта Навасёлаў, Арцём Кучынскі, Вадзім Багатка, Ілля Марціновіч, Кацярына Марціновіч, Вольга Курылёнак, Вячаслаў Ляўданскі, Уладзіслаў Кавалеўскі, Валянціна Кавалеўская, Уладзіслаў Дранёў, Вольга Дранёва, Ігар Чэб, Яўген Цямчык, а таксама Раман Грыцэль (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 342), Вікторыя Дземідзюк (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 342), Павел Хітрык (ч. 1 арт. 3614), Яўген Бялькевіч (ч. 1 арт. 368), Лідзія Гарохава (ч. 3 арт. 361), Мікалай Аляшкевіч (ч. 1 арт. 3614).
Усе ўнесеныя ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 391 — абраза суддзі ці народнага засядацеля.

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэйкала: Адмена "пашпартнага ўказа" — адзін з першых крокаў, якія павінны быць зроблены ў кантэксце саступак ці перамоў з уладамі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка