Расія не аддае палонных беларусаў, бо не хоча прызнаваць, што насельніцтва Беларусі на баку Украіны — Зяленскі
30 траўня, Позірк. Расія адмаўляецца выдаваць у межах абмену ваеннапалоннымі грамадзян Беларусі, бо не хоча прызнаваць, што насельніцтва Беларусі “на баку Украіны”, заявіў журналістам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
“Яны не хочуць абменьваць грамадзян Беларусі, што цікава, аддаваць нам грамадзян Беларусі, якія былі на нашым баку. Ці нават, напрыклад, беларускіх палітвязняў. Нават гаворка не ідзе пра вайну. Яны не хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Украіны”, — цытуе Зяленскага агенцтва “Укрінформ”.
Пры гэтым ён заўважыў, што падобная сітуацыя складаецца і з грамадзянамі іншых краін, якія трапілі ў палон да РФ.
“Расіяне не хочуць аддаваць нам грамадзян іншых краін у абмен, паколькі яны хочуць уплываць на стасункі паміж Расіяй і краінамі, адкуль гэтыя хлопцы прыехалі. І яны вырашаюць свае пытанні — тое, што ім трэба. Часам ім патрэбны ціск, часам ім трэба абмяняць на сваіх спецагентаў, што знаходзяцца ў турмах іншых краін. Таму вы ніколі не пачуеце, што мы абменьваем кагосьці з Лацінскай Амерыкі, напрыклад. Бо яны не хочуць абменьваць ніякіх іншых грамадзян”, — сказаў прэзідэнт Украіны.
Тэма абмену добраахвотнікаў, што ваявалі на баку Кіева і трапілі ў расійскі палон, сярод іншага абмяркоўвалася на IV Канферэнцыі беларусаў свету 24 траўня ў Варшаве. Член фракцыі “Воля” ў Каардынацыйнай радзе Аляксандр Клачко, які ваяваў раней ва Украіне, тады заявіў, што РФ не дадае беларусаў у абменныя спісы, паколькі разглядае іх як замежных наймітаў.
25 траўня Зяленскі паведаміў, што Украіна і Расія завяршылі трохдзённы абмен палоннымі ў фармаце “1.000 на 1.000”, які праходзіў на тэрыторыі Беларусі.
22 сакавіка дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла: “Мы сістэматычна ўзнімаем пытанні ўключэння беларускіх добраахвотнікаў у спісы на абмены праз Міністэрства замежных спраў Украіны і Вярхоўную Раду”.
17 сакавіка стала вядома, што Аб’яднаны пераходны кабінет падтрымаў ініцыятыву Каардынацыйнай рады пра дадаванне грамадзян Беларусі, у тым ліку грамадзянскіх асоб, у спісы на абмен ваеннапалоннымі.
9 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, у Беларусі было абвешчана пра стварэнне батальёна імя Кастуся Каліноўскага, у які ўвайшлі беларусы, што выказалі жаданне ваяваць на баку Украіны. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк Кастуся Каліноўскага (ПКК).
У Беларусі па факце стварэння ПКК распачатая крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога структуры або намер яе аказання, жаданне далучыцца да палка жорстка праследуецца ўладамі.
25 верасня 2024 года стала вядома, што ПКК прызнаны беларускімі ўладамі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. У адказ на гэта полк заявіў, што прызнае “тэрарыстычнай арганізацыяй” рэжым Лукашэнкі.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, на 24 лютага 2025 года за падтрымку Украіны ў Беларусі ў крымінальным парадку было асуджана не менш як 209 чалавек, у тым ліку 38 жанчын. 41 чалавек асуджаны за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам, 30 — за намер ваяваць на баку Украіны, 93 — за перадачу незалежным медыярэсурсам фота і відэа перамяшчэння расійскай ваеннай тэхнікі. 35 і 24 чалавекі адпаведна асуджаныя за “здраду дзяржаве” (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) і за “акт тэрарызму” (арт. 289 КК) па справах, якія звязаны з падтрымкай Украіны.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+