БЧ паведаміла пра змену маршруту цягніка Анапа — Мінск з-за абвальвання моста ў РФ, у аварыі загінула не менш за 7 чалавек

1 чэрвеня, Позірк. Пра змену маршруту цягніка Анапа (РФ) — Мінск паведаміла 1 чэрвеня Беларуская чыгунка.
Змены ўнесеныя з-за абвальвання аўтамабільнага моста ў Бранскай вобласці (Расія).
“Цягнік № 489 Анапа — Мінск адпраўленнем з Анапы 30 траўня 2025 года ў 21:32 і прыбыццём у Мінск 1 чэрвеня 2025 года ў 17:17 ідзе змененым маршрутам ад станцыі Бранск праз станцыі Рослаўль — Пачынок — Смаленск — Орша — Мінск-Пасажырскі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што арыенціровачны час прыбыцця цягніка ў Мінск — 16:30. Пры гэтым пасажыры, якія едуць да станцый Асіповічы, Бабруйск, Жлобін і Гомель, змогуць адправіцца ў гэтыя гарады са сталіцы ў 17:04 цягніком № 684 Мінск — Гомель.
“Цягнік № 490 Мінск — Анапа адпраўленнем з Мінска 1 чэрвеня <…> у 11:21 і прыбыццём у Анапу 3 чэрвеня <…> у 10:37 таксама пойдзе змененым маршрутам і раскладам ад станцыі Гомель да Бранска праз станцыі Жлобін, Магілёў, Орша, Смаленск, далей — сваім маршрутам”, — паведамілі ў БЧ.
Беларуская чыгунка папрасіла пасажыраў “з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўлічваць гэтую акалічнасць пры планаванні паездак”.
31 траўня ў 22:44 у Выганіцкім раёне Бранскай вобласці абрынуўся аўтамабільны мост. Гэта адбылося, калі пад мостам праязджаў пасажырскі цягнік Клімаў — Масква. У выніку падзення канструкцый з рэек сышлі лакаматыў і чатыры вагоны.
Паведамляецца пра гібель у выніку аварыі сямі чалавек, пацярпела 69, шпіталізавана 47.
Кіраўнік Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў у эфіры тэлеканала “Расія-24”, што інцыдэнт адбыўся з-за “падрыву моста”, у цягніку знаходзіла 388 чалавек.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар па тэмпах развіцця сярод рэгіёнаў па выніках паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПоўны камплект тавараў для школьніка каштуе ад 335 да 1.385 рублёў — МАРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства