Мінск 05:36

За тыдзень беларускім бязвізам скарысталіся больш за 4,5 тыс. еўрапейцаў — Дзяржпагранкамітэт

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Дзяржпагранкамітэта

2 чэрвеня, Позірк. З 26 траўня па 2 чэрвеня Беларусь у бязвізавым парадку наведала 4.519 жыхароў дзяржаў Еўропы (з 19 па 26 траўня — 4.177), вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

За тыдзень у краіну накіравалася 1.570 грамадзян Літвы (1.643), 1.581 грамадзянін і неграмадзянін Латвіі (1.379), 494 грамадзяніны Польшчы (482) і 874 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў (673).

Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь на падставе бязвізу наведала 1.116.010 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыло 352.175 замежнікаў, Літвы — 621.789, Польшчы — 113.640.

Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы, ім за гэты час скарысталася 28.406 чалавек.

Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “на падставе сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.

13 снежня 2024 года бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2025-га.

Падзяліцца: