Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Пазьняк: Злучаныя Штаты — адзіная краіна, якая можа дапамагчы беларусам
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+
2 чэрвеня, Позірк. Легкавы аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся 17-гадовы бяспраўнік, перакуліўся ў Добрушскім раёне, паведамляе дзяржСМІ са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася ўначы 1 чэрвеня. Каля дзвюх гадзін ночы непаўнагадовы кіроўца ехаў на аўто “Фальксваген Вента “па аўтадарозе“Ветка — Добруш — Церахоўка — мяжа РФ”. Ён не справіўся з кіраваннем.
У ДТЗ загінула 19-гадовая дзяўчына-пасажыр аўто. Яшчэ адна пасажырка, яе аднагодка, дастаўлена ў бальніцу.
Як паведамлялася, у 2024 годзе агульная колькасць аўтамабільных аварый у Беларусі павялічылася на 8,8% у параўнанні з 2023-м (з 3.173 да 3.453). Загінула ў гадавым вымярэнні на 0,5% менш чалавек (434 супраць 436).
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю