У непагадзь у Гомельскай вобласці адбылося ДТЗ з гібеллю трох чалавек

3 чэрвеня, Позірк. Пра смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне ў Жлобінскім раёне (Гомельская вобласць) паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
52-гадовы кіроўца і два пасажыры аўтамабіля “Рэно” загінулі ў выніку лабавога сутыкнення з грузавіком “Мэрсэдэс”.
Аварыя адбылася 3 чэрвеня каля 17:20 каля вёскі Дубрава. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца “Рэно” не даў рады з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне.
Яшчэ адна пасажырка “Рэно” дастаўлена ў бальніцу, пра яе стан не паведамляецца.
На месца здарэння паводле распараджэння міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова накіраваны начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Віктар Ротчанкаў.
Паведамляецца, што на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група, медыкі і прадстаўнікі МНС.
МУС папярэджвае, што “пры дрэнных умовах надвор’я кіроўцу неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, не здзяйсняць неабдуманых манеўраў, выключыць рэзкія рухі стырном, разгоны і тармажэнні”. “Пры пагаршэнні бачнасці ўключайце бліжняе святло фар, вытрымлівайце бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал”, — рэкамендуе ведамства.
“Белгідрамет” папярэджваў, што ўдзень 3 чэрвеня “ў паўднёвых раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, месцамі па Гомельскай вобласці — вельмі моцныя дажджы”. “У перыяд з 14 гадзін 30 хвілін да 19 гадзін па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Навальнічная сітуацыя захаваецца да 23 гадзін”, — паведамілі ў арганізацыі. Быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Моцны вецер 3 чэрвеня паваліў у Гомельскай вобласці 20 дрэў.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

