Мінск 21:06

Курс долара на таргах БВФБ зноў перавысіў 3 рублі

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

5 чэрвеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 чэрвеня.

Курс долара вырас да 3,0008 рубля (+0,43%; +0,0127). На таргах 28 траўня яго каціроўка знізілася да 2,9968 рубля (-0,64%; -0,0193). З тае пары і да сённяшняга дня амерыканская валюта была ніжэйшай за 3 рублі.

Юань падаражэў да 4,1659 за 10 (+0,52%; +0,0216).

Расійскі рубель патаннеў да 3,7798 за 100 (-0,3%; -0,0115), еўра — да 3,416 (-0,19%; -0,0065).

На мінулым працоўным тыдні (26–30 траўня) курс долара знізіўся на 0,33% (з 3,0056 да 2,9958 рубля), еўра — на 0,44% (з 3,3931 да 3,3781), юаня — на 0,82% (з 4,1); расійскага рубля падаражэў на 0,58% (з 3,759 да 3,7807 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: