Ціханоўская падзякавала Даніі за салідарнасць з беларускім народам

5 чэрвеня, Позірк. Падзяку за салідарнасць з беларускім народам выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 5 чэрвеня, віншуючы Данію з Днём Канстытуцыі.
“Дзякуй <…> за тое, што дамагаецеся адказнасці рэжыму за яго злачынствы і падтрымліваеце нашу культуру”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле слоў Ціханоўскай, усіх натхняе “прынцыповае глабальнае лідарства” Даніі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі.
Раней у гэты дзень Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзеў на паўнавартасны дыялог “прагматычных беларускага і дацкага народаў”. “На жаль, сёння кантакты зведзеныя да мінімуму”, — канстатаваў ён.
Для аднаўлення “ў найбліжэйшай будучыні” дыялогу “на карысць абедзвюх краін” Лукашэнка “гатовы прыкласці ўсе намаганні ў гэтым напрамку”, “нягледзячы на прыналежнасць дзвюх дзяржаў да розных інтэграцыйных саюзаў” (Данія — член Еўрасаюза, Беларусь — Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюзнай дзяржавы з Расіяй).
30 кастрычніка 2024 года паведамлялася, што па выніках візіту Ціханоўскай у Рэйк’явік (Ісландыя), дзе праходзіла пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Паўночных краін, Данія абвясціла пра прызначэнне спецпрадстаўніка па Беларусі. Краіны ЕС выкарыстоўваюць гэту практыку замест прызначэння амбасадараў пасля непрызнання афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе.
Данія таксама выдзеліла для Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі палітзняволеных Беларусі і іх сем’яў, створанага ў 2024 годзе, 5 млн крон (каля 670 тыс. еўра).
Летась у лістападзе стала вядома, што ўлады Даніі ўнеслі ў заканадаўства папраўкі, якія спрашчаюць легалізацыю ў краіне грамадзян Беларусі. Змяненні набылі моц 8 лістапада і ў ліку іншага прадугледжваюць выдачу беларусам пашпартоў замежніка.
Ціханоўская наведвала Данію 8–10 кастрычніка 2023 года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства