У АДКБ узгаднілі задумы сумесных манеўраў, увязаныя з мэтамі вучэнняў Беларусі і РФ “Захад-2025”

5 чэрвеня, Позірк. Прадстаўнікі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і краін, што ў яе ўваходзяць (акрамя Арменіі), 3–5 чэрвеня правялі ў Беларусі другія штабныя перагаворы па падрыхтоўцы сумесных манеўраў, якія адбудуцца ў верасні 2025 года.
Гаворка пра сумесныя аператыўна-стратэгічныя вучэнні “Баявое брацтва — 2025” ды іх складныя часткі: вучэнні “Узаемадзеянне-2025” з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання, “Пошук-2025” — з сіламі і сродкамі выведки, “Эшалон-2025” — з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Прэс-служба беларускага Міністэрства абароны 5 чэрвеня паведаміла, што “бакі ўзгаднілі задумы вучэнняў, увязаныя з мэтамі сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “Захад-2025″, склады падраздзяленняў, што да іх прыцягваюцца, парадак розыгрышу практычных дзеянняў, пытанні кіравання і забеспячэння”. Акрамя таго, “праведзеная рэкагнасцыроўка” палігонаў Ласвіда (Віцебскі раён) і Лепельскі, “дзе пройдуць мерапрыемствы”.
Пра тое, што задумы запланаваных на верасень вучэнняў АДКБ плануецца “шчыльна ўвязаць з мэтамі” стратэгічных беларуска-расійскіх манеўраў “Захад-2025”, 30 студзеня паведамляла прэс-служба арганізацыі са спасылкай на начальніка аб’яднанага штаба ваенна-палітычнага блока Андрэя Сердзюкова.
На пасяджэнні Савета міністраў абароны краін АДКБ 28 траўня кіраўнік беларускага абароннага ведамства Віктар Хрэнін заявіў пра “зніжэнне параметраў” вучэнняў “Захад-2025” і перанос манеўраў ад межаў углыб Беларусі.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан, аднак улады Арменіі замарозілі ўдзел краіны ў арганізацыі і заяўляюць пра магчымы выхад з блока. Ерэван абвінавачвае арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку. 31 сакавіка МЗС Арменіі паведаміла, што краіна адмаўляецца фінансаваць дзейнасць АДКБ.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства