Медустанова Брэсцкай вобласці завысіла запланаваныя выдаткі дзяржсродкаў больш як на 1,7 млн рублёў — КДК
5 чэрвеня, Позірк. Парушэнне “фінансавай дысцыпліны” выявіў падчас праверкі неназванай установы аховы здароўя Брэсцкай вобласці Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК).
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, медустанова завысіла патрэбнасць у набыцці на 2025 год лекаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, “што былі запланаваныя без уліку наяўных рэштак і рэальнай у іх патрэбы”. Арганізацыя, як сцвярджаецца, таксама завысіла разлікі выдаткаў на аплату паслуг пазаведамаснай аховы.
“Агульная сума залішне запланаваных на гэтыя мэты бюджэтных сродкаў склала больш як 1,7 млн рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле сцвярджэння органа-кантралёра, у 2022–2025 гадах гэтай жа ўстановай “у поўным аб’ёме не аднаўляліся панесеныя бюджэтам пры аказанні платных паслуг выдаткі”. Як адзначаецца, былі выяўленыя факты “залішняй выплаты персаналу надбавак і даплат на суму больш як 200 тыс. рублёў”.
Праверка таксама паказала, што адзін з арандатараў больш за 3 гады займаў на тэрыторыі медустановы больш плошчы, чым было акрэслена “дагаворнымі абавязацельствамі”. З паведамлення вынікае, што арэндная плата за перавышаную плошчу не спаганялася.
Па ўсіх гэтых фактах КДК прыняў “адпаведныя меры рэагавання”, не ўдакладніўшы, якія менавіта.
У Беларусі з 2023 года працуе міжведамасная працоўная група па праверцы сістэмы аховы здароўя. Яе ўзначальвае намесніца старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацразвіцці, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ірына Абельская.
Правяраюцца ўсе абласныя бальніцы, міжраённыя цэнтры, пераважная большасць цэнтральных раённых бальніц (і фельчарска-акушэрскія пункты пры іх), участковыя бальніцы, урачэбныя амбулаторыі, бальніцы сястрынскага догляду.
Адметна, што група створаная 20 студзеня 2023 года распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі. Група павінна была ацаніць эфектыўнасць аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву і да 31 сакавіка 2023 года прадставіць Лукашэнку першы даклад па выніках праверкі і прапановы па рашэнні выяўленых праблем.
Пра вынікі яе працы не паведамлялася, аднак Абельская 17 сакавіка 2025 года ў эфіры тэлеканала СТБ казала пра маніторынгавую групу як пра дзейную на той момант.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства