Падазраваны ў згвалтаванні беларус арыштаваны ў Валгаградзе на два месяцы, распачатая крымінальная справа

10 чэрвеня, Позірк. Суд паводле хадайніцтва следства арыштаваў на два месяцы 40-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ў Валгаградскай вобласці (РФ), паведамляе ТАСС.
У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа паводле п. “б” ч. 2 арт. 131 (згвалтаванне, аб’яднанае з пагрозай забойствам), п. “б” ч. 2 арт. 132 (іншыя дзеянні сексуальнага характару, аб’яднаныя з пагрозай забойствам), ч. 1 арт. 162 (разбой) КК РФ.
Паведамляецца, што мужчына раней быў судзімы.
Пра затрыманне ў Валгаградзе грамадзяніна Беларусі паведаміла 8 чэрвеня прэс-служба рэгіянальнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.
Як адзначалася, 6 чэрвеня ў паліцыю абласнога цэнтра звярнулася мясцовая жыхарка з заявай пра тое, што “на чыгуначнай станцыі “Акварэль” на яе напаў невядомы мужчына і спрабаваў здзейсніць гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару”. “Дзяўчына здолела даць адпор. Зламыснік завалодаў яе мабільным тэлефонам і схаваўся”, — гаварылася ў паведамленні.
Падобная заява, паводле сцвярджэння паліцыі, паступіла 7 чэрвеня: “У мікрараёне Тулака 19-гадовая дзяўчына стала ахвярай гвалтоўных сексуальных дзеянняў з боку мужчыны”.
Беларуса затрымаў паліцэйскі патруль.
Аператыўнікі, паводле даных ведамства, маюць інфармацыю пра “датычнасць затрыманага да яшчэ шэрагу гвалтоўных палавых злачынстваў, якія здзейсненыя на тэрыторыі некалькіх рэгіёнаў Расіі, у тым ліку Краснадарскага краю”.
Паводле даных паліцыі, замежнік “знаходзіцца на тэрыторыі РФ незаконна”. “Дзеянням грамадзяніна, які даў яму для часовага пражывання ў Валгаградзе жыллё, дадзена прававая ацэнка. Арэндадаўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці”, — падкрэслівалася ў прэс-рэлізе.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі колькасць зарэгістраваных згвалтаванняў і спроб згвалтавання за апошнія пяць гадоў скарацілася на 26,5% (з 68 у 2019 годзе да 50 у 2024-м).
У траўні 2024 года МУС Беларусі паведаміла пра выдачу Літве 35-гадовага грамадзяніна, якога Вільнюс абвясціў у вышук па лініі Інтэрпола за групавое згвалтаванне непаўналетняй і іншыя дзеянні.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства