Абвешчаны збор на арганізацыю пахавання ў Беларусі былога палітвязня Аляксандра Класкоўскага-малодшага

10 чэрвеня, Позірк. Збор сродкаў на арганізацыю пахавання былога палітвязня Аляксандра Класкоўскага-малодшага адкрыты на партале фонду салідарнасці BySol.
Сродкі патрэбныя, каб “пакрыць выдаткі на рэпатрыяцыю цела ў Беларусь і іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем”, гаворыцца ў паведамленні.
Заяўленая сума — 5.000 еўра, 4.000 еўра неабходна для транспарціроўкі цела з ЗША ў Польшчу і пасля ў Беларусь.
Аб смерці ў ЗША 46-гадовага экс-палітвязня стала вядома 5 чэрвеня, пра гэта паведаміла ў “Фэйсбуку” яго сястра, таксама былая палітзняволеная Вольга Класкоўская.
Класкоўскі-малодшы — сын палітычнага аналітыка інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандра Класкоўскага. 19 снежня 2010 года ў Мінску ўдзельнічаў у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі. На акцыю выйшаў у міліцэйскай форме, якую захаваў пасля звальнення з сістэмы МУС. Быў збіты, 21 снежня затрыманы ў сваёй кватэры, 26 траўня 2011 года прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены праз памілаванне.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка