ЕС можа ўключыць у санкцыйны спіс новыя беларускія кампаніі — Калас

11 чэрвеня, Позірк. У спіс арганізацый, на якія ў Еўрапейскім саюзе накладваюцца больш строгія абмежаванні ў дачыненні да тавараў двайнога прызначэння, у бліжэйшы час могуць быць дададзеныя 22 новыя кампаніі — у тым ліку з Кітая і Беларусі, пасля чаго іх агульная колькасць перавысіць 800.
Такую заяву зрабіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас 10 чэрвеня ў Капенгагене на прэс-канферэнцыі, прысвечанай планаванаму прыняццю 18-га пакета санкцый ЕС у дачыненні да Расіі за агрэсію ва Украіне.
За дзень да гэтага, 9 чэрвеня, выданне Politico, спасылаючыся на аднаго высокапастаўленага дыпламата, які сочыць за падрыхтоўкай саміту “Вялікай сямёркі” ў Канадзе (15–17 чэрвеня), адзначыла, што “калі ЗША падпішуцца пад скаардынаваным падыходам, наступны пакет санкцый можа быць вынесены на галасаванне ўжо 20 чэрвеня”.
20 траўня стала вядома, што ў 17-ы — апошні на гэты момант — пакет санкцый ЕС у дачыненні да Расіі быў уключаны Мінскі завод колавых цягачоў. У 16-ы пакет, прыняцце якога было прымеркаванае да трэцяй гадавіны расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне, трапіла беларускае ААТ “Інтэграл”. У папярэднія пакеты санкцый уносіліся іншыя беларускія прадпрыемствы, якія тым ці іншым чынам садзейнічаюць расійскай агрэсіі, распачатай 24 лютага 2022 года пры падтрымцы афіцыйнага Мінска.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні вырас на 1,2% пасля зніжэння на 0,8% у жніўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 9 месяцаў 2025 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 38 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла да 5,7 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка