У пасланні Пуціну Лукашэнка назваў Расію, якая напала на Украіну, краінай, што выступае за павагу дзяржсуверэнітэту
12 чэрвеня, Позірк. Беларусь надае “найважнейшае значэнне развіццю адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства з Расіяй”, гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну з Днём Расіі.
На думку віншавальніка, якую прыводзіць яго прэс-служба, міждзяржаўныя сувязі трымаюцца на “духоўнай блізкасці і агульнасці гістарычных лёсаў, трывалых традыцыях брацкай дружбы і добрасуседства народаў дзвюх краін“.
Лукашэнка заявіў, што РФ — дзяржава з “велізарнай тэрыторыяй, унікальнымі прыроднымі багаццямі і невычэрпным чалавечым патэнцыялам“.
“Яе шматвяковая гісторыя поўная вялікіх здзяйсненняў і перамог, якімі расейскі народ можа па праве ганарыцца, — сцвярджаецца ў віншаванні. — На міжнароднай арэне ваша краіна цвёрда стаіць на варце нацыянальных інтарэсаў, выступае лідарам Руху за ўсталяванне новага недыскрымінацыйнага сусветнага парадку і павагу дзяржаўнага суверэнітэту“.
Як заявіў Лукашэнка, “расіяне сёння, як і ва ўсе часы, з’ядналіся ў імкненні зрабіць Айчыну яшчэ больш моцнай, незалежнай і квітнеючай”.
Віншаванні ад імя Лукашэнкі таксама накіраваныя іншым высокапастаўленым расійскім чыноўнікам.
24 лютага 2022 года Расія пры непасрэднай падтрымцы беларускага рэжыму напала на Украіну.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка паведаміў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пазней паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
Раніцай 12 чэрвеня ўкраінскі бок паведаміў, што страты войска РФ з пачатку поўнамаштабнага ўварвання перавысілі 1 млн чалавек.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, 2 красавіка 1997-га — дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты cтатут Саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расея пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які займаў на той момант пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
Яшчэ больш імкненні Крамля ўзмацніліся з 2020 года. Узмацненне інтэграцыі падтрымана беларускімі ўладамі.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка