Валавы знешні доўг Беларусі за першы квартал 2025 года вырас на 6,4%

14 чэрвеня, Позірк. Валавы знешні доўг Беларусі ў першым квартале 2025 года вырас на 2 млрд 239,8 млн долараў (+6,4%) і на 1 красавіка 2025 года склаў 37 млрд 405,5 млн долараў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
На 1 студзеня 2024 года гэты паказчык быў роўны 36 млрд 875,4 млн долараў, на 1 красавіка — 36 млрд 376,8 млн, на 1 ліпеня — 36 млрд 646,7 млн, на 1 кастрычніка — 36 млрд 402,2 млн; на 1 студзеня 2025 года — 35 млрд 165,7 млн.
Запазычанасць сектара дзяржаўнага кіравання склала 17 млрд 489,6 млн долараў (16 млрд 908,9 млн; +3,4%), дэпазітных арганізацый — 4 млрд 257,1 млн (4 млрд 255,8 млн; +0,03%), іншых сектараў — 13 млрд 426,7 млн (11 млрд 847,3 млн; +13,3%), па прамых інвестыцыях (міжфірменнае крэдытаванне) — 2 млрд 232,1 млн (2 млрд 153,7 млн; +3,6%).
Паводле інфармацыі рэгулятара, павелічэнне знешніх даўгавых абавязацельстваў “у значнай меры было абумоўленае іх пераацэнкай (на 1,86 млрд долараў), а таксама аперацыямі знешнегандлёвага фінансавання (на 370 млн)”.
Пазыковая нагрузка на эканоміку краіны, як сцвярджае Нацбанк, “засталася на адносна нізкім узроўні — на 1 красавіка знешні доўг у дачыненні да ВУП склаў 48,5%”.
“Па-ранейшаму значная частка знешняга доўгу Беларусі (69,9%) сфармаваная доўгатэрміновымі абавязацельствамі. Гэта сведчыць пра невысокія рызыкі ў сферы знешнедоўгавага фінансавання”, — адзначыў НБ.
Валавы знешні доўг Беларусі — нявыплачаная сума абавязацельстваў перад нерэзідэнтамі, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і (або) працэнтаў.
У адрозненне ад знешняга дзярждоўгу, які ўлічвае толькі абавязацельствы ўрада перад нерэзідэнтамі, валавы знешні доўг ахоплівае абавязацельствы ўсіх рэзідэнтаў, падзеленых на чатыры сектары эканомікі: органы дзяржкіравання, органы грашова-крэдытнага рэгулявання, банкі (дэпазітныя арганізацыі, за выключэннем Нацбанка), іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы.
Беларусь на 1 студзеня 2025 года знаходзілася на перадапошнім месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе паводле паказчыку пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзервамі, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Высокае пакрыццё знешняга доўгу міжнароднымі рэзервамі забяспечанае толькі ў Расіі (209,8%). У іншых дзяржавах ЕАЭС гэты паказчык быў такім: Арменія — 22,8%, Беларусь — 25,4%, Казахстан — 27,8%, Кыргызстан — 42,9%.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік НАН Каранік спадзяецца на з'яўленне нобелеўскіх лаўрэатаў сярод беларускіх навукоўцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНовы кіраўнік місіі дэмсіл у Кіеве: Паспрабую данесці да ўкраінскай улады, што рэжым Лукашэнкі і беларусы — не адно і тое жМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі працаўладкавана больш за 21 тыс. замежнікаў — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка заклікаў дэмсілы да яднання ў барацьбе з Лукашэнкам, параіўшы “адысці з дыстанцыі” прыхільнікам “згодніцкай пазіцыі” (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у першы тыдзень жніўня вырасла амаль на траціну ў параўнанні з першым тыднем ліпеня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка